Песня "Беларусь мая", аўтарам якой з'яўляецца педагог Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна Алена Ганчарэнка, маці вядомай юнай спявачкі, фіналісткі расійскага праекта "Голас. Дзеці" Стэфаніі Сакаловай, прагучала на канцэрце-акцыі ў "Мінск-арэне" у чацвер.
Песню "выканала" іншая дзяўчынка пад фанаграму Стэфаніі, якая з-за хваробы не змагла ўдзельнічаць у мерапрыемстве, паведаміла радыё Sputnik Алена Ганчарэнка. Паводле яе слоў, ад самай раніцы ў іх кватэры не змаўкае тэлефон: тэлефануюць знаёмыя і журналісты, якія вельмі здзіўлены такой "рэжысурай".
"Нумар быў такі: па куплету з прыпевам. І рэжысёры вырашылі, што раз Стэфаніі няма, значыць трэба паставіць нейкую дзяўчынку. І паставілі гэтае беднае дзіцяці. Калі тэлефанавала рэжысёр і прасіла прабачэння, я сказала, што можна было проста паставіць харэаграфічны нумар" , - сказала Ганчарэнка.
Поўны каментар педагога Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна Алены Ганчарэнка слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.