Руіны Ружанскага палаца закансервуюць у мэтах захавання

© Sputnik / Артем КирьяновПалац у Ружанах
Палац у Ружанах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэстаўрацыйныя працы ў палацава-паркавым комплексе Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час абноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты, адноўлены бакавыя флігелі. Зараз рэстаўратары адраджаюць усходні або, як яго яшчэ называюць, тэатральны корпус.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. У бліжэйшы час рэстаўратары плануюць закансерваваць руіны цэнтральнага корпуса і аркад Ружанскага палаца, паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Палац у Ружанах - Sputnik Беларусь
Фота
Косава і Ружаны: як рэканструкцыя змяніла найпрыгажэйшыя палацы Беларусі

Інфармацыю Sputnik пацвердзіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

"Так, сапраўды, у аблвыканкама ёсць намер правесці кансервацыю руін і аркад палаца. Рэстаўрацыя - гэта досыць працяглы і доўгатэрміновы праект, які патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў, таму мясцовыя ўлады прынялі правільнае рашэнне па захаванні замка. Узгадайце тыя ж Мірскі і Нясвіжскі замкі, якія аднаўляліся вельмі доўга і таксама кансерваваліся", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.

Хвір дадала, што невядома, колькі працэс кансервацыі зойме часу. "Брэсцкі аблвыканкам абвясціў тэндэр на выкананне праектных работ для кансервацыі, але дазволу, якое выдаем мы, у іх пакуль няма. У хуткім часе павінны звярнуцца. Таксама хутка дакументы на кансервацыю атрымае касцёл архангела Міхаіла ў Мсціславе", - распавяла спецыяліст.

Згодна з рэстаўрацыйным праектам на месцы руін у Ружанах плануецца размясціць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікую гасцініцу і кафэ. Аздабленне будзе цалкам у барочным стылі.

Стужка навiн
0