Напярэдадні стартаваў чацвёрты сезон вакальнага конкурсу тэлеканала НТБ пры падтрымцы Міжнароднага агенцтва і радыё Sputnik "Ты Супер!". У гэтым годзе ў ім другі раз удзельнічае Маша Хархаль з Бабруйска.
Запрошанай госцяй на першым канцэрце стала яшчэ адна беларуская ўдзельніца - Даша Чарнова. Яна выканала песню, якую напісаў канцэртмайстар праекта і педагог па вакале Аляксандр Сцёпін.
Даша Чарнова двойчы ўдзельнічала ў праекце "Ты Супер!". З тых часоў яе жыццё змянілася, яна пераехала ў Маскву і вучыцца на другім курсе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры ў народнай артысткі Расіі Ларысы Долінай.
"Дзякуй вялікі за гэта праекту "Ты Супер!", тэлеканалу НТБ і інфармацыйнаму агенцтву Sputnik. Мара спраўдзілася", - сказала Даша.
Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.