Стратэгічнае камандна-штабное вучэнне "Каўказ-2020" стартавала ў Расіі ў панядзелак. Тэрыторыяй была абраная Паўднёвая ваенная акруга і яе палігоны Прудбой, Ашулук, Капусцін Яр, наземныя авіяцыйныя палігоны Арзгірскі і Капанскі.
"У акваторыях Чорнага і Каспійскага мораў будуць праведзены розыгрышы эпізодаў дзеянняў груповак Чарнаморскага флоту і Каспійскай флатыліі, у тым ліку з удзелам караблёў ваенна-марскіх сіл Ірана", - паведамляе Мінабароны Расіі.
У манеўрах удзельнічаюць і беларускія вайскоўцы, а таксама ваенныя з Арменіі, Кітая, М'янмы і Пакістана - усяго да тысячы прадстаўнікоў замежных армій.
Вайскоўцы з Азербайджана, Шры-Ланкі і іншых краін запрошаны ў якасці назіральнікаў.
Усяго ж у манеўрах ўдзельнічаюць каля 80 тысячаў расійскіх вайскоўцаў, каля 250 танкаў і да 450 БМП і БТР, каля 200 артсістэм і РСЗА. Пры гэтым максімальную колькасць асабістага складу воінскіх часцей, якія падпадаюць пад дзеянне Венскага дакумента 2011 года, на вучэнні, якое праводзіцца пад агульным камандаваннем, складзе да 12 тысяч 900 вайскоўцаў.