Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны: авіяцыя адпрацоўвае абарону межаў Саюзнай дзяржавы

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкЗнішчальнікі Су-30 беларускіх ВПС падчас вучэнняў "Славянскае брацтва - 2020"
Знішчальнікі Су-30 беларускіх ВПС падчас вучэнняў Славянскае брацтва - 2020 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адпрацаваць тактычны эпізод плануюць сёння на 210-ым авіяцыйным палігоне Ружаны з вялікай колькасцю авіяцыйнай тэхнікі.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Абарона межаў Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы адпрацоўваецца ў рамках другога этапа сумеснага беларуска-расійскага вучэння "Славянскае брацтва - 2020". Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі ў сераду.

Дэсантнікі падчас вучэнняў Славянскае брацтва-2020 у Брэсцкай вобласці - Sputnik Беларусь
Фота
"Славянскае брацтва" прайшло праверку ў "Сахары" - лепшыя фота

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС генерал-маёр Ігар Голуб растлумачыў, што некаторыя задачы, якія выконвалі дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне ВПС сумесна з расійскімі калегамі, ужо адпрацаваны.

"Цяпер пераходзім да выканання авіяцыйных удараў з мэтай ліквідацыі незаконных узброеных фарміраванняў умоўнага праціўніка, а таксама да патрульнага суправаджэння самалётаў транспартнай авіяцыі, якія ажыццяўляюць высадку дэсанту ў зададзеным раёне", - распавёў Голуб.

Пару расійскіх бамбавікоў Тую-160 суправаджала пара беларускіх знішчальнікаў Су-30. Адначасова ў паветры знаходзіліся верталёты армейскай авіяцыі, якія сумесна з падраздзяленнямі сіл спецаперацый і Паветрана-дэсантных войскаў Расіі выконвалі задачы авіяцыйнай падтрымкі пры ліквідацыі дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка на палігоне Брэсцкі.

Для вучэнняў ўжо задзейнічаны тры палігона - Брэсцкі, Гожскі і Абуз-Лясноўскі. Паводле інфармацыі прэс-службы, сёння адпрацаваць тактычны эпізод маюць намер на 210-ым авіяцыйным палігоне Ружаны з вялікай колькасцю авіяцыйнай тэхнікі.

Запланавана адпрацоўка лётна-тактычных вучэнняў у рамках выканання задач па авіяцыйнай падтрымцы абараняючых войскаў: удары будуць нанесеныя па зададзеных мішэнях самалётамі далёкай авіяцыі Расіі, беларускімі знішчальнікамі Су-30, а таксама штурмавікамі Су-25 і Як-130. Гэтая групоўка будзе прыкрывацца з паветра знішчальнай авіяцыяй і ваенна-транспартнымі верталётамі Мі-8МТВ-5.

Стужка навiн
0