Мацвіенка распавяла пра Форум рэгіёнаў і адмену роўмінгу з Беларуссю

© Sputnik / Михаил Метцель / Перайсці ў медыябанкСтаршыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка
Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чарговы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 28-29 верасня ў анлайн-рэжыме з-за неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Форум рэгіёнаў Беларусі асабліва актуальны ў дадзены момант, а пытанне адмены роўмінгу з Беларуссю можа быць вырашана ўжо да канца бягучага года, пра гэта заявіла старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь
Расійскі пасол пракаментаваў газавыя спрэчкі з Беларуссю

"Вядома, кожны Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі - важная падзея, гэта рэальнае прасоўванне ў развіцці адносін паміж нашымі краінамі. Цяперашні, які адкрываецца 28 верасня, мае сваю спецыфіку. (...) Мы бачым, што пандэмія каронавіруса і асабліва яе эканамічныя наступствы патрабуюць ад нас прыступіць да вырашэння актуальных пытанняў, праблем неадкладна. Значнасць Форуму рэзка падвышаецца - для рэгіёнаў, для прадпрыемстваў, у канчатковым рахунку для людзей", - цытуе яе "Российская газета".

Яна нагадала, што цяпер перад краінамі стаіць задача аднавіць узаемны тавараабарот, які падчас пандэміі каронавіруса знізіўся на 21%.

"Кіраўнік Расійскай дзяржавы асабліва падкрэсліў, што крокі павінны быць прыняты на розных узроўнях, ад урада да асобных прадпрыемстваў. А іх рэалізацыя будзе праходзіць менавіта ў рэгіёнах. Я ўпэўнена, што рашэнні Форуму будуць садзейнічаць аднаўленню ўзроўню i ўздыму расійска-беларускіх эканамічных адносінаў", - падкрэсліла Мацвіенка.

Палітычная сітуацыя не паўплывае

Па словах Валянціны Мацвіенка, на правядзенні Форуму рэгіёнаў ніяк не адаб'ецца палітычная сітуацыя ў Беларусі.

Сцягі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Кантракты на $700 мільёнаў плануецца падпісаць на VII Форуме рэгіёнаў

"Магу сказаць, у працэсе падрыхтоўкі да Форуму, у кантактах паміж бізнесменамі, паміж кіраўнікамі рэгіёнаў было абсалютна незаўважна, каб на іх жаданні працаваць неяк негатыўна адбіваліся вулічныя шэсці ў Мінску, заявы еўрапейскіх парламентарыяў ці відэа з Літвы. Нават, хутчэй, наадварот. Таму ў нас ёсць усе падставы прагназаваць, што і будучы Форум стане паспяховым", - лічыць старшыня Савета Федэрацыі.

Яна адзначыла, што рашэнне ў гэтай абстаноўцы павінны прымаць самі беларусы без вонкавага ціску.

"Мы давяраем мудрасці беларускага народа. Прымаючы рашэнне пра лёс сваёй краіны, ён здолее зрабіць выбар, які будзе адказваць яго доўгачасовым інтарэсам", - перакананая Мацвіенка.

Паводле яе назіранняў, на пляцоўках Форуму рэгіёнаў, кожны год рэальна адчуваецца, "наколькі натуральная і ўзаемная ў беларусаў і расіян патрэба адно ў адным".

"Яна проста патрабуе ад нас напаўнення рэальнымі справамі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Як раз на нашых міжрэгіянальных мерапрыемствах гэта асабліва прыкметна", - адзначыла палітык.

Аб адмене роўмінгу

Мацвіенка нагадала, што ідэя адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй упершыню была агучана менавіта на на Форуме рэгіёнаў.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота - Sputnik Беларусь
Рапота распавёў аб актывізацыі шэрагу "дарожных карт" і адмене роўмінга

"Мы яе не пакінулі. Праца ідзе. Ёсць усе падставы лічыць, што пытанне будзе вырашана да канца гэтага года", - падкрэсліла яна.

Паводле яе слоў, ужо зацверджана "дарожная карта" па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, і профільныя міністэрствы цяпер вельмі актыўна працуюць над яе рэалізацыяй.

"Чаму тэма ўвогуле ўзнікла менавіта падчас Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі? Ды таму, што на пляцоўках Форуму сама атмасфера падштурхоўвае да таго, каб думаць аб надзённых патрэбах людзей. Адмену роўмінгу, безумоўна, чакаюць і грамадзяне абедзвюх краін, і бізнес", - рэзюмавала Валянціна Мацвіенка.

Сёмы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачынаецца ў панядзелак. Раней планавалася правесці сустрэчы беларускага і расійскага бакоў у Мінску і Мінскай вобласці, аднак за некалькі дзён да пачатку форуму вырашылі абмеркаваць усе пытанні ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за COVID-19.

Стужка навiн
0