Плюс 337 новых выпадкаў каронавіруса - свежая статыстыка Мінздароўя

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкМедыцынскія работнікі
Медыцынскія работнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі 822 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. У Беларусі зарэгістраваныя 77 тысяч 946 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірусную інфекцыю COVID-19, паведаміла ў панядзелак прэс-служба міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна - Sputnik Беларусь
Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

За дзень да гэтага ведамства паведамляла пра 77 тысяч 609 заражаных, такім чынам, за мінулыя суткі было выяўлена 337 новых выпадкаў.

Паводле інфармацыі міністэрства, за ўвесь час пандэміі ў рэспубліцы праведзена 1 мільён 835 тысяч 232 тэста.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 822 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

За мінулыя суткі памерлі чатыры пацыента.

Паводле інфармацыі на 28 верасня, у Беларусі паправіліся і выпісаныя 74 тысячы 167 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Стужка навiн
0