Чарговы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня. Першапачаткова планавалася правесці сустрэчы беларускага і расійскага бакоў у Мінску і Мінскай вобласці, аднак за некалькі дзён да пачатку форуму вырашылі абмеркаваць усе пытанні ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за COVID-19. Чаго чакаць ад гэтага форуму эканамістам і прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, у праграме "Грошы і свет" разважае Яраслаў Раманчук.
"Многія грамадскія арганізацыі, якія працавалі, у тым ліку, і з Расіяй, у прыватнасці, бізнес-саюзы, у іх беларусы досыць крытычна і з заклапочанасцю ставяцца да таго, што адбываецца ў Беларусі. Кіраўнік аднаго з самых аўтарытэтных саюзаў кажа, што пры адсутнасці дыялогу і пагроз для бяспекі магчымы сацыяльны выбух з непрадказальнымі наступствамі. Узровень недаверу дасягнуў такога маштабу, што прыватны бізнэс перайшоў у рэжым выжывання. Сістэма не адновіцца адразу, ёй патрэбен год-два", - лічыць Раманчук.
Ён таксама дадае, што калі расійскі бок зможа пераканаць улады пачаць перамовы ўнутры краіны, тады гэтая заклапочанасць пачне здымацца. Калі ж зноў пачнуцца стандартныя абмеркаванні і пасяджэнні, то нічога не зменіцца.
"Крытычна важнае пытанне, якое я зараз бачу, гэта хто можа выступіць у ролі пасярэдніка, медыятара, арбітра вось гэтых двух бакоў (беларускі уладаў і апазіцыі - Sputnik). Духоўная арганізацыя, палітычная арганізацыя, маральныя аўтарытэты, людзі культуры... Любы трэба ўзяць патэнцыял даверу, для таго, каб пасадзіць за стол перамоваў. Але я не бачу з боку ўлады вось гэтага жадання", - разважае Раманчук.
Масавыя пратэстныя акцыі апазіцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Лукашэнка (і набраў 80,1% галасоў). Апазіцыя лічыць, што на выбарах перамагла Святлана Ціханоўская (па дадзеных ЦВК, у яе крыху больш за 10% галасоў).
Праграму "Грошы і свет" з удзелам эканамічнага эксперта Яраслава Раманчука слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.