Макрон абмеркаваў з прэзідэнтам Літвы сітуацыю ў Беларусі

© REUTERS / Ints KalninsПрэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Французскі лідар выступіў за найхутчэйшае ўвядзенне санкцый супраць Мінска, а таксама пасярэдніцтва АБСЭ.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Францыя не прызнае перавыбранне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі, заявіў францускі лідар Эмануэль Макрон.

Латвійскі сцяг - Sputnik Беларусь
Латвія апублікавала "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў

Французскі лідэр у панядзелак наведаў з афіцыйным візітам Літву.

"Мы не прызнаем абранне Лукашэнкі, таму мы не прызнаем яго статус абранага прэзідэнта", - сказаў Макрон на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы ў Вільнюсе.

Прэзідэнт Францыі выступіў за найхутчэйшае ўвядзенне санкцый супраць афіцыйнага Мінска, а таксама за аднаўленне пасярэдніцтва АБСЭ для ўрэгулявання сітуацыі ў рэспубліцы.

"Я хацеў бы, каб як мага хутчэй мы маглі прыняць неабходныя санкцыі. Але таксама аднавіць неабходнае пасярэдніцтва", - сказаў Макрон на прэс-канферэнцыі.

Францыя прапанавала, каб гэта пасярэдніцтва ажыццяўляла АБСЕ, нагадаў французскі прэзідэнт. "Францыя зробіць усё, каб гэта пасярэдніцтва адбылося і прасоўвалася", - адзначыў ён.

Чакаецца, што ў аўторак, 29 верасня, Макрон сустрэнецца з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай для абмеркавання беларускага крызісу.

Неабходны дыялог з Расіяй

Макрон на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе таксама заявіў аб неабходнасці весці працу і дыялог з Расіяй.

"Калі мы хочам пабудаваць трывалы мір на еўрапейскім кантыненце, трэба працаваць з Расіяй, таму што нас звязваюць гісторыя і геаграфія", - сказаў Макрон.

Паводле яго слоў, часам гэта горшыя моманты гісторыі. "Але мы не можам рабіць выгляд, што Еўропа - востраў, далёкі ад Расіі... Гэта суседства заклікае да стратэгічнай работы для пабудовы архітэктуры бяспекі", - падкрэсліў прэзідэнт Францыі.

Альтэрнатыўная інаўгурацыя: як прайшла акцыя салідарнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Відэа
Альтэрнатыўная інаўгурацыя: як прайшла акцыя салідарнасці ў Мінску

Ён запэўніў, што Францыя вядзе дыялог з Расіяй "з усёй павагай да еўрапейскіх партнёраў, у прыватнасці да Літвы". "Мы яго вядзем абсалютна празрыста", - дадаў французскі лідар.

Раней прэзідэнт Францыі назваў тое, што адбываецца ў Беларусі крызісам аўтарытарнай улады і заявіў, што Аляксандр Лукашэнка павінен сысці з пасады прэзідэнта краіны. У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што Макрон павінен быў сысці ў адстаўку яшчэ два гады таму - пасля пачатку пратэстаў "жоўтых камізэлек".

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка. Па дадзеных ЦВК, ён набраў 80,1% галасоў. У першыя дні пратэсты душыліся сілавікамі. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні больш за 6,7 тысячы чалавек былі затрыманыя. Як паведамляла тады МУС рэспублікі, у ходзе беспарадкаў пацярпелі сотні чалавек, сярод іх звыш 130 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Улады афіцыйна пацвердзілі гібель трох пратэстоўцаў.

Стужка навiн
0