Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сямашка: дарожныя карты трэба актуалізаваць

© Sputnik / Виктор ТолочкоФорум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
У мінулым годзе Беларусь і Расія правялі маштабную працу па трох дзясятках дарожных карт па далейшай саюзнай інтэграцыі.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Праца над дарожнымі картамі вядзецца, сказаў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт Sputnik.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь
Пасол Беларусі: першая частка крэдыта ад Расіі ўжо паступіла

Паводле яго слоў, на мінулым тыдні першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў быў у Маскве і абмяркоўваў алгарытм далейшай працы.

"Не ведаю, як яны будуць называцца, дарожныя карты ці неяк па-іншаму. Іх трэба актуалізаваць па часе, па ўсім", - удакладніў дыпламат.

Уладзімір Сямашка пажартаваў, што карты не старыя, а "тыя, што не адбыліся". Было распрацавана тры дзясяткі карт, "умоўна кажучы, 28,5 з іх было ўзгоднена".

"Былі нейкія моманты па цане на газ і нейкія моманты па кампенсацыі падатковага манеўру", - нагадаў ён.

На яго думку, менавіта гэтыя карты патрабуюць больш дэталёвага абмеркавання, астатняе ўсё было ўзгоднена. "Мы павінны былі пэўныя нормы і міжурдамовы ўвесці з 1 студзеня 2020 года. А сёння ўжо кастрычніка надыходзіць. Таму ўсе зрушыцца па часе", - пракаментаваў дыпламат.

"Пазіцыя такая ўжо апублікавалі, што быць Саюзнай дзяржаве ў поўным аб'ёме, як кажуць вайскоўцы - па межам і часу. Можна лічыць, што дыялог па дарожных картах аднавіўся", - дадаў ён.

Агульныя рынкі нафты і газу дзвюх краін, як адзначыў дыпламат, будуць створаны ў рамках двойкі раней, чым у ЕАЭС, у якасці пілотнага праекта.

Чытайце таксама:

  • Мезенцаў: эканамічная інтэграцыя не пагражае незалежнасці Беларусі і РФ
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі