МІНСК, 30 вер - Sputnik. На сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам была агучана прапанова аб стварэнні пляцоўкі для гандлю беларускімі калійнымі ўгнаеннямі ў расійскім рэгіёне, сказаў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз па выніках перамоваў з кіраўніком беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у расійскім рэгіёне развіваецца сельская гаспадарка, з кожным годам уносіцца ўсё больш мінеральных угнаенняў.
"Нашы суседзі - гэта Курск, Арол, Варонеж. Усе мы адчуваем сёння праблему з пастаўкамі мінеральных угнаенняў, калійных угнаенняў", - канстатаваў ён.
Багамаз звярнуў увагу, што цяпер угнаенні вырабляюцца на тэрыторыі суседняй Гомельскай вобласці, "там будуецца новая шахта". Таму было прапанавана стварыць пляцоўку ў Бранскай вобласці.
"Гэта вельмі кароткая лагістыка і забеспячэнне ўгнаеннямі Цэнтральнай федэральнай акругі Расіі. Плюс - гэта павелічэнне тавараабароту. Плюс стварэнне сумеснай базы па ўкараненні сучасных тэхналогій у сельскай гаспадарцы", - распавёў кіраўнік расійскага рэгіёну.
На яго думку, гэта дазволіць праводзіць абмен вопытам паміж навукоўцамі дзвюх краін і стварыць пляцоўку ў Бранскай вобласці - сумеснае прадпрыемства ў аграрнай сферы.
Адказваючы на ўдакладняючае пытанне карэспандэнта Sputnik, што маецца на ўвазе пад сумеснай пляцоўкай для угнаенняў, Аляксандр Багамаза сказаў, што гэта "сумесны гандлёвы дом".
"Ён будзе прадаваць (ўгнаенні) на тэрыторыі Бранскай вобласці і бліжэйшыя рэгіёны", - падсумаваў кіраўнік расійскага рэгіёну.