Выставу "Белагра" ў гэтым годзе прымеркавалі да VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сярод экспанатаў - лепшыя сельскагаспадарчыя распрацоўкі ў сферы жывёлагадоўлі, вытворчасці ўгнаенняў, аграпрамысловай тэхнікі, прадуктаў харчавання і адзення.
Арганізатары на адкрытай пляцоўцы прадставілі больш за 200 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы. У выставачным павільёне беларускія і замежныя вытворцы выставілі самае сучаснае абсталяванне і матэрыялы для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Праграма выставы напоўнена В2В сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі.
Падчас "Белагра" пройдуць ўсенародны дэгустацыйны Конкурс "Чэмпіён смаку", "Конкурс на лепшую племянную карову", Конкурс "Лепшы араты", выстава сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы. Упершыню адбудзецца конкурс "Лепшы племянны конь".
30-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" пройдзе з 29 верасня па 4 кастрычніка ў Мінску на тэрыторыі Футбольнага манежа. У гэтым годзе ў аграрным форуме прымуць удзел каля 400 кампаній з 15 краін свету.