Відэа

Першыя добраахвотнікі атрымалі прышчэпку ад каронавіруса ў Беларусі - відэа

Падпісацца
Камусьці з пацыентаў увялі вакцыну, а камусьці - плацэба. Глядзіце на відэа, як прышчапляліся ад каронавіруса ў Мінску.

Сёння беларускія медыкі пачалі вакцынацыю ад каронавіруса ў адной з мінскіх паліклінік. Прышчапляюць беларусаў расійскай вакцынай "Спутник V". Яе клінічныя выпрабаванні ў Беларусі прафінансавалі распрацоўшчыкі.

Дзмітрый Піневіч - Sputnik Беларусь
Піневіч: каля 4 тысяч беларусаў хацелі ўдзельнічаць у выпрабаванні вакцыны

У выпрабаваннях удзельнічае сто чалавек, але палова ўдзельнікаў атрымае не вакцыну, а плацэба. Што дакладна ўводзілася кожнаму з добраахвотнікаў, стане вядома пасля завяршэння выпрабаванняў.

Атрымліваць вакцыну беларусы будуць у васьмі медустановах.

Як заявіў раней в.а. міністра аховы здароўя Беларус Дзмітрый Піневіч, жаданне ўдзельнічаць у выпрабаваннях выказалі каля чатырох тысяч беларусаў.

Ён паведаміў, што, па ўмовах эксперыменту, вакцына ўводзіцца ў першы дзень, затым паўторна праз 7-14 дзён. Паводле яго слоў, рэакцыя на вакцыну такая ж, як на любыя іншыя падобныя прэпараты, у першую чаргу можа падвысіцца тэмпература цела.

Глядзіце на відэа, як першыя беларускія добраахвотнікі атрымліваюць прышчэпку ад каронавіруса.

Стужка навiн
0