МІНСК, 2 кас - Sputnik. Уключэнне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў санкцыйны спіс Еўрасаюза пазбавіла б Брусель дыялогу з Мінскам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль па выніках саміту ЕС заявіў аб увядзенні санкцый супраць Беларусі. У "чорны спіс" увайшлі каля 40 беларускіх чыноўнікаў. Лукашэнкі ў гэтым спісе няма. У Бруселі растлумачылі, што асабістыя санкцыі ў дачыненні да кіраўніка беларускай дзяржавы падарвалі б патрабаванне ЕС да яго пачаць дыялог з апазіцыяй.
"Безумоўна, гэта пазбавіла б ЕС магчымасці падтрымліваць дыялог з Беларуссю, у тым ліку і ў інтарэсах абмеркавання тых тэмаў, якія цікавяць абодва бакі. Таму, хутчэй пазітыўнае", - сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці лічаць у Крамлі пазітыўным, што беларускі лідар не трапіў у спіс чыноўнікаў, у дачыненні да якіх ЕС уводзіць санкцыі.
Пяскоў адзначыў, што ў Маскве негатыўна ставяцца да любых санкцый. "Вы ведаеце, што мы ў цэлым ставімся вельмі і вельмі негатыўна да санкцыйнай палітыкі. У любым выпадку, гэта, хутчэй, праява слабасці, чым сілы", - удакладніў Пяскоў.
Раней вядзенне санкцыйных спісу супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў пракаментавалі ў МЗС рэспублікі. Там заявілі аб увядзенні у адказ санкцый і падкрэслілі, што ўзмацненне ціску ЕС на Мінск можа прывесці да разрыву дыпламатычных адносін і выхаду краіны з сумесных праграм.
Прычыны ўвядзення санкцый
Нагадаем, выбары прэзідэнта адбыліся ў Беларусі 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка па выніках галасавання набраў больш за 80% галасоў, на другім месцы - Святлана Ціханоўская, якая набрала крыху больш за 10% галасоў. У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу. Пратэстоўцаў з ужываннем сілы не раз разганялі сілавікі.
Краіны Еўропы асудзілі дзеянні беларускіх уладаў і прыгразілі санкцыямі. Санкцыі ўжо ўвялі краіны Балтыі, Вялікабрытанія і Канада.
Беларусь ужо прыняла санкцыі ў адказ у дачыненні да Літвы, Латвіі і Эстоніі. Мінск склаў свае санкцыйныя спісы, уключыўшы ў іх прыкладна па 100 чыноўнікаў з кожнай краіны. Уезд у рэспубліку гэтым людзям цяпер забаронены.
У сваю чаргу, у Расіі неаднаразова заяўлялі аб недапушчальнасці спробаў умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. У Крамлі сцвярджаюць, што беларускі крызіс павінен вырашыцца толькі шляхам дыялогу ўнутры краіны.
Чытайце таксама:
- Чыжоў: у Еўрасаюзе не хочуць, каб Мінск яшчэ больш зблізіўся з РФ
- ЗША пакуль не сталі далучацца да санкцый супраць уладаў Беларусі - СМІ