Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

Падпісацца
Кіраўнікі дзяржаў закранулі міжнародныя праблемы, абстаноўку ў краінах, COVID-19 і падвялі вынікі сумесных мерапрыемстваў.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі нармалізацыю транспартных зносін паміж краінамі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў на палях выставы Белагра - Sputnik Беларусь
Мезенцаў: Расія і Беларусь выходзяць на новы ўзровень кааперацыі

У пятніцу, 2 кастрычніка, кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі тэлефонную размову.

"У полі зроку прэзідэнтаў быў цэлы шэраг міжнародных праблем. У тым ліку сітуацыя ў Нагорным Карабаху. Ва ўзаемасувязі з наяўнымі еўрапейскімі праблемамі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і Расіі. І абмяняліся падрабязнай інфармацыяй аб становішчы ўнутры краін", - цытуе БелТА прэзідэнцкую прэс-службу.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі далейшыя дзеянні па нармалізацыі транспартных зносін - авіяцыйных, чыгуначных і аўтамабільных - паміж дзвюма краінамі.

У прэс-службе таксама адзначылі, што значная ўвага падчас размовы была нададзена сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19, выказана заклапочанасць ростам захворвання дадзенай інфекцыяй.

Вялікую ўвагу Лукашэнка і Пуцін надалі аналізу мінулых сумесных ваенных вучэнняў "Славянскае брацтва-2020", якія прайшлі пад Брэстам ў верасні.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі вынікі VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Стужка навiн
0