"Гэта ж і праца для людзей, заробак. Гэта тое, чаго нам не хапае ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі", - сказаў Лукашэнка.
Іншыя краіны сапраўды не забяспечваюць такіх фінансавых паступленняў, як кааперацыя з Расіяй. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстат), на Расію прыпадае ад 60 да 90% усяго беларускага экспарту лёгкай прамысловасці - у залежнасці ад катэгорыі тавараў. І доля РФ можа вырасці яшчэ больш, бо цяпер краіны дамаўляюцца пра новыя праекты, уключаючы засваенне рынка Кітая. Як Расія можа вывесці беларускі легпрам на новы ўзровень пазнавальнасці і даходу - у аглядзе Sputnik.
Галоўны рынак збыту - Расія
Такая практыка для Беларусі не новая. Як паказвае статыстыка, беларуская лёгкая прамысловасць значна залежыць ад расійскага рынку. Да прыкладу, са студзеня па ліпень бягучага года Беларусь адправіла на экспарт жаночую трыкатажную вопратку на агульную суму больш за 11 млн долараў. 8,7 млн долараў, або амаль 78% гэтай сумы склаў экспарт у Расію.
Ідэнтычная сітуацыя складваецца з іншымі экспартнымі таварамі беларускай лёгкай прамысловасці. З 37,8 млн долараў, якія Беларусь зарабіла на продажы панчошна-шкарпэткавых вырабаў, больш за 30 млн, або 80% экспарту забяспечыла Расія. Доля РФ у закупках дзіцячага тэкстылю з пачатку 2020 года склала яшчэ больш - 91%, або 144 тысячы долараў з 158.
Разам лягчэй атрымаць прыбытак
Паспяховасць многіх буйных беларускіх кампаній будуецца на кантрактах з Расіяй. Брэнд жаночай адзення "Нелва" налічвае каля 120 фірменных магазінаў, большая частка з якіх размяшчаеццца ў гарадах РФ. Вядучыя касметычныя брэнды "Belita & Vitex" таксама актыўна развіваюць фірмовую сетку ў Расіі. На тэрыторыі Беларусі працуюць 10 філіялаў кампаніі. А ў Расіі - больш за 30 рэгіянальных прадстаўніцтваў брэнда.
Але найбольшую залежнасць ад расійскага рынку прадэманстраваў лідар абутковай прамысловасці, брэнд "Белвест". Справа ў тым, што ў год вытворца выпускае каля 2 млн пар абутку - і купляюць іх у асноўным расіяне.
Курс на Паднябесную
Паралельна з развіццём расійска-беларускіх праектаў канцэрн "Беллегпрам" імкнецца выйсці на рынак Кітая, і ў гэтым пачынанні Беларусь зноў можа падтрымаць Расія. Падчас візіту ў Маскву дэлегацыя канцэрна сустрэлася з кіраўніцтвам расійскага экспартнага агенцтва Rusfair Group. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва па продажы беларускага дзіцячага адзення і хатняга тэкстылю ў Кітаі.
З аднаго боку, здаецца, што лёгкая прамысловасць Беларусі выбрала для сябе не самы лёгкі шлях далейшага развіцця. Узнікае пытанне: наколькі лагічна спрабаваць прадаць тэкстыль краіне, якая займае першае месца ў свеце па колькасці фабрык? Аднак супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем можа апынуцца паспяховым, лічыць эканаміст, кіраўнік цэнтра эканамічных даследаванняў Інстытута глабалізацыі і сацыяльных рухаў Васіль Калташоў.
"Добрыя адносіны Расіі, Беларусі і Кітая дазваляюць пачаць нават пастаўкі беларускай або сумеснай, расійска-беларускай прадукцыі. Дадзены фармат супрацоўніцтва дапусцім, паколькі Расея і Беларусь набываюць вялікія аб'ёмы кітайскай прадукцыі. Да таго ж аб'ём беларускай прадукцыі не прадстаўляе ніякай пагрозы для кітайскага рынку - яна можа заняць нішу незвычайных тавараў для кітайскага спажыўца", - адзначае эксперт.
Па выніках даследавання Rusfair Group, 50% пакупнікоў крамы Rusfair, зарэгістраванай на буйной кітайскай гандлёвай анлайн-платформе "Таоbao", - людзі да 30 гадоў, якія цікавяцца ўсім новым і нестандартным. Кліенты ў дадзенай узроставай катэгорыі актыўна купляюць расійскія тавары, а значыць, гатовыя набыць і беларускую прадукцыю. Аднак, каб беларускія тавары сталі папулярнымі ў Кітаі, трэба рэкламаваць іх правільна: пратэставаць густы аўдыторыі, улічыць культурныя асаблівасці пры распрацоўцы дызайну адзення. Расійскі бок як раз прапануе адаптаваць беларускую прадукцыю да кітайскага рынку.