МІНСК, 5 кас - Sputnik. Кіраўнікі МЗС ЗША, Расіі і Францыі рыхтуюць сумесную заяву па Нагорна-карабахскім канфлікце, пра гэта ў панядзелак заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сустрэчы з прадстаўнікамі Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу ў Расіі.
Раней прэзідэнты трох краін заклікалі супрацьстаялыя бакі спыніць узброенае сутыкненне і пачаць перамовы без папярэдніх умоў. Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі спачуванні сваякам загінуўшых.
"Тройка сустаршыняў (Мінскай групы АБСЕ - Sputnik) у асобе прэзідэнтаў Расіі, Францыі і ЗША выступіла з моцнай заявай. Зараз мы рыхтуем заяву міністраў замежных спраў трох краін", - сказаў Лаўроў.
У кантакце з усімі
Расія знаходзіцца ў кантакце з нагоды канфлікта ў Карабаху як з Арменіяй і Азербайджанам, так і з Турцыяй і Іранам, удакладніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
"Калі казаць пра Карабах, мы ў кантакце з армянскім бокам, з азербайджанскім, з Турцыяй, з Іранам як суседзямі", - сказаў Лаўроў.
Што адбылося?
У шэрагу гарадоў і рэгіёнаў Азербайджана, у Арменіі і Нагорным Карабаху ўведзена ваеннае становішча. Арменія ўпершыню абвясціла ўсеагульную мабілізацыю, частковая мабілізацыя аб'яўлена ў Азербайджане. Абодва бакі паведамляюць пра забітых і параненых, у тым ліку сярод грамадзянскага насельніцтва.
Кіраўнікі краін - сустаршыняў Мінскай групы АБСЕ 1 кастрычніка выступілі з заклікам неадкладна спыніць баявыя дзеянні і аднавіць перамовы без умоваў.