МІНСК, 6 кас - Sputnik. Дажджлівае і досыць цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, пра гэта распавялі ў Гідрамеце.
У аўторак амаль па ўсёй краіне прагназуюць ападкі. Па ўсходзе днём пройдуць моцныя дажджы. У асобных рэгіёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы парывісты. На вуліцы ўдзень будзе да + 15°С да + 20°С.
У сераду ўдзень кароткачасовыя ападкі пройдуць у некаторых рэгіёнах. Уначы па ўсходзе краіны прагназуюць навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад + 7°С да + 14°С, удзень + 14°С да + 21°С.
У чацвер чакаецца перавага хмарнага надвор'я. Амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных рэгіёнах днём яны будуць моцныя, магчымы навальніцы. Уначы на вуліцы абяцаюць ад + 8°С да + 14°С, удзень - ад + 12°С да + 18°С.
Нагадаем, што раней сіноптыкі прагназавалі ў кастрычніку больш цёплае надвор'е, чым звычайна.