Купілі больш, чым прадалі: колькі валюты набылі беларусы сёлета

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкКалькулятар і купюры амерыканскіх долараў
Калькулятар і купюры амерыканскіх долараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Толькі за дзевяць месяцаў бягучага года фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на 7, 6 мільярда долараў у эквіваленце.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Беларусы з пачатку бягучага года купілі валюты на 1,55 мільярды больш, чым прадалі, такія статыстычныя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны банк.

Залатыя зліткі - Sputnik Беларусь
Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся да парогавага значэння

Паводле інфармацыі Нацбанка, фізасобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на 7,613 мільярда долараў у эквіваленце, а прадалі 6,63 мільярда долараў. Пры гэтым чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала 1,55 мільярда долараў.

Юрыдычныя асобы, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, набылі замежнай валюты на 17,284 мільярда долараў у эквіваленце, а прадалі крыху больш за 15,860 мільярда долараў. У гэтым сегменце рынка чыстая купля валюты перавысіла 1,348 мільярда долараў.

Нерэзідэнты рэспублікі купілі валюты на 196,2 мільёна долараў у эквіваленце, прадалі - 603,7 мільёна долараў. Розніца ў суме паміж купляй і продажам склала 407,5 мільёна долараў.

Па статыстыцы Нацбанка, апублікаванай у мінулым месяцы, са студзеня па жнівень беларусы купілі 6, 873 мільярда долараў у эквіваленце, а прадалі 5,377 мільярда долараў.

Дарэчы, па дадзеных рэгулятара, золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся да парогавага значэння і на 1 кастрычніка склалі 7,3 мільярда долараў. У Нацбанку зніжэнне рэзервовых актываў патлумачылі тым, што адбылося планавае пагашэнне знешніх і ўнутраных даўгоў на 299,7 мільёна долараў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Стужка навiн
0