Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі адкрыццё межаў паміж Беларуссю і Расіяй

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў фотабанкУладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Сёння лідары дзвюх краін правялі тэлефонную размову, абмеркаваўшы не толькі двухбаковы парадак дня, але і сітуацыю ў свеце.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння тэлефонную размову са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Агляд сусветнай арэны з Пуціным: што расійскі лідар думае пра сітуацыю ў свеце

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння, а затым лідары дзвюх краін перайшлі да абмеркавання двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

Прэзідэнты Беларусі і РФ падзяліліся меркаваннямі пра сітуацыю ў Кыргызстане і вакол Нагорна-карабахскага канфлікту. Прычым яны адзначылі адзінства падыходаў да гэтай праблемы і выступілі за мірнае рашэнне.

"Асноўным пытаннем абмеркавання двухбаковага парадку стала поўнае адкрыццё межаў паміж Беларуссю і Расіяй. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся даручыць урадам адпрацаваць гэтыя пытанні, разабраўшыся ў сітуацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Лідары дзвюх краін надалі таксама ўвагу праблеме распаўсюджвання COVID-19, у сувязі, з чым яны выказалі заклапочанасць ростам колькасці інфікаваных грамадзян.

У прэс-службе беларускага прэзідэнта дадалі, што асобна была закранутая ўнутрыпалітычная сітуацыя ў абедзвюх дзяржавах на фоне крызісных з'яў у свеце.

У сферы двухбаковага супрацоўніцтва станоўчую ацэнку атрымала рэгіянальнае супрацоўніцтва і кааперацыя прадпрыемстваў.

Коратка прэзідэнты закранулі і сітуацыю ўнутры Беларусі і Расіі на фоне сусветнага крызісу, абмеркавалі таксама некаторыя іншыя пытанні міжнароднай сітуацыі.

"У дадзеным рэчышчы ў якасці перспектыўных адзначаны сферы супрацоўніцтва паміж ВНУ, навуковымі ўстановамі, акадэмічнымі школамі", - гаворыцца ў паведамленні.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі