Мінздароўя патлумачыла, каго варта лічыць "кантактам першага ўзроўню"

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкТэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса
Тэст-сістэмы для дыягностыкі новага каронавіруса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства таксама патлумачыла, што лічыць "цесным кантактам". Гаворка ідзе аб любым узаемадзеянні на працягу не менш за 15 хвілін на адлегласці аднаго метра без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі растлумачыла, каго будзе лічыць кантактамі першага ўзроўню, пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба ведамства.

Выкладчык праводзіць анлайн-урок  - Sputnik Беларусь
Мінздароўя: студэнтам-медыкам максімальна захаваюць вочнае навучанне

Міністэрства ўнесла змены ў пастанову Саўміна "Аб увядзеннi абмежавальнага мерапрыемства" ад красавіка бягучага года, у якім вызначаўся парадак увядзення самаізаляцыі на перыяд пандэміі каронавіруса.

Кантактамі першага ўзроўню будуць лічыць тых грамадзян, якія знаходзіліся ў цесным кантакце з заражаным COVID-19, на працягу чатырох дзён да таго, як у яго з'явіліся сімптомы захворвання, а таксама на працягу дзесяці дзён пасля іх праявы.

"Цесным кантактам" у дадзеным выпадку лічыцца ўзаемадзеянне на працягу не менш за 15 хвілін на адлегласці аднаго метра без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

Калі гаворка ў дадзенай сітуацыі ідзе пра дзяцей да дзесяці гадоў, якія наведваюць установы сярэдняй або дашкольнай адукацыі, іх вырашана лічыць кантактам другога ўзроўня. Яны з'яўляюцца таксама кантактамі другога ўзроўню, калі кантактавалі з чалавекам, у якога COVID-19 працякае ў бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забора ў яго матэрыялу для даследавання на наяўнасць інфекцыі па месцы вучобы.

У Беларусі па стане на 6 кастрычніка было зарэгістравана 81 тысяча 90 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Стужка навiн
0