https://bel.sputnik.by/20201007/Yashche-dzve-krany-adklkayuts-svakh-paslo-z-Belarus-1045841372.html
Яшчэ дзве краіны адклікаюць сваіх паслоў з Беларусі
Яшчэ дзве краіны адклікаюць сваіх паслоў з Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней сваіх паслоў з Мінска адклікалі Літва, Польшча і Германія, кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў ужо з'ехалі з Беларусі. 07.10.2020, Sputnik Беларусь
2020-10-07T10:32+0300
2020-10-07T10:32+0300
2023-04-18T13:10+0300
навіны
палітыка
галоўнае
у беларусі
беларусь
еўрасаюз
дыпламатыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104332/27/1043322778_0:0:2819:1586_1920x0_80_0_0_e64f7189164d347bba1d344f859f1833.jpg
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Паслы Латвіі і Эстоніі Эйнарс Семаніс і Мерыке Какаеў адкліканы ў Рыгу і Талін адпаведна, у бліжэйшыя дні яны прыбудуць у свае сталіцы для кансультацый, паведамляюць СМІ са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў пасольствах.Атрымаць аператыўныя каментары ў пасольствах дзвюх краін не атрымалася: Sputnik парэкамендавалі звяртацца наўпрост у МЗС Латвіі і Эстоніі.Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевичс у сераду пацвердзіў, што афіцыйная Рыга адклікае свайго пасла з беларускай сталіцы."У знак салідарнасці з калегамі з Еўрапейскага Саюза Латвія адклікае пасла Латвіі з Беларусі для кансультацый", - напісаў кіраўнік МЗС балтыйскай рэспублікі ў сваім Twitter.Нагадаем, раней сваіх паслоў з Мінска адклікалі Літва, Польшча і Германія. Літоўскі і польскі паслы з'ехалі 5 кастрычніка, нямецкі - 6 кастрычніка.Настойлівая просьбаАдклікаць кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў для кансультацый і скараціць колькасць дыпламатаў у Беларусі МЗС прапанавала Літве і Польшчы на мінулым тыдні. Сваіх паслоў з гэтых краін Мінск адклікаў для кансультацый 5 кастрычніка. Як адзначылі ў МЗС, гэта звязана з "адкрыта дэструктыўнай дзейнасцю з боку гэтых краін".Спачатку ўлады Літвы і Польшчы заявілі, што не маюць намер выконваць дадзеныя ўмовы, аднак у панядзелак стала вядома, што Літва прыняла рашэнне адклікаць пасла. Пакуль дамоўленасць аб тым, каб не скарачаць штат пасольства, не была дасягнутая.Пратэсты і абвінавачванніАкцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня - на іх, па даных ЦВК, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, які набраў больш за 80% галасоў.Улады Беларусі неаднаразова заяўлялі пра тое, што акцыі каардынуюцца з-за мяжы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў краіны Захаду ў прамым умяшанні ў справы рэспублікі, кажучы пра тое, што беспарадкі накіроўваюць ЗША, а каардынатары знаходзяцца ў Літве, Польшчы, Украіне і Чэхіі.На мінулым тыдні Еўрасаюз паведаміў пра ўвядзенне санкцый супраць Мінска і апублікаваў "чорны спіс", куды ўвайшлі каля 40 прадстаўнікоў беларускіх улад. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў яго не трапіў.Мінск паведаміў, што Беларусь уводзіць адказ візавыя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў еўрапейскіх органаў улады, але пакуль беларускія ўлады яго не абнародуюць.
беларусь
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104332/27/1043322778_0:0:2501:1876_1920x0_80_0_0_4f8682b6da4cf14463af8f7466bd6e3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , палітыка, галоўнае, у беларусі, беларусь, еўрасаюз, дыпламатыя
навіны , палітыка, галоўнае, у беларусі, беларусь, еўрасаюз, дыпламатыя
Яшчэ дзве краіны адклікаюць сваіх паслоў з Беларусі
10:32 07.10.2020 (абноўлена: 13:10 18.04.2023) Раней сваіх паслоў з Мінска адклікалі Літва, Польшча і Германія, кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў ужо з'ехалі з Беларусі.
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Паслы Латвіі і Эстоніі Эйнарс Семаніс і Мерыке Какаеў адкліканы ў Рыгу і Талін адпаведна, у бліжэйшыя дні яны прыбудуць у свае сталіцы для кансультацый, паведамляюць СМІ са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў пасольствах.
Атрымаць аператыўныя каментары ў пасольствах дзвюх краін не атрымалася: Sputnik парэкамендавалі звяртацца наўпрост у МЗС Латвіі і Эстоніі.
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевичс у сераду пацвердзіў, што афіцыйная Рыга адклікае свайго пасла з беларускай сталіцы.
"У знак салідарнасці з калегамі з Еўрапейскага Саюза Латвія адклікае пасла Латвіі з Беларусі для кансультацый", - напісаў кіраўнік МЗС балтыйскай рэспублікі ў сваім Twitter.
Нагадаем, раней сваіх паслоў з Мінска адклікалі Літва, Польшча і Германія. Літоўскі і польскі паслы з'ехалі 5 кастрычніка, нямецкі - 6 кастрычніка.
Адклікаць кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў для кансультацый і скараціць колькасць дыпламатаў у Беларусі МЗС прапанавала Літве і Польшчы на мінулым тыдні. Сваіх паслоў з гэтых краін Мінск адклікаў для кансультацый 5 кастрычніка. Як адзначылі ў МЗС, гэта звязана з "адкрыта дэструктыўнай дзейнасцю з боку гэтых краін".
Спачатку ўлады Літвы і Польшчы заявілі, што не маюць намер выконваць дадзеныя ўмовы, аднак у панядзелак стала вядома, што Літва прыняла рашэнне адклікаць пасла. Пакуль дамоўленасць аб тым, каб не скарачаць штат пасольства, не была дасягнутая.
Пратэсты і абвінавачванні
Акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня - на іх, па даных ЦВК, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, які набраў больш за 80% галасоў.
Улады Беларусі неаднаразова заяўлялі пра тое, што акцыі каардынуюцца з-за мяжы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў краіны Захаду ў прамым умяшанні ў справы рэспублікі, кажучы пра тое, што беспарадкі накіроўваюць ЗША, а каардынатары знаходзяцца ў Літве, Польшчы, Украіне і Чэхіі.
На мінулым тыдні Еўрасаюз паведаміў пра ўвядзенне санкцый супраць Мінска і апублікаваў "чорны спіс", куды ўвайшлі каля 40 прадстаўнікоў беларускіх улад. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў яго не трапіў.
Мінск паведаміў, што Беларусь уводзіць адказ візавыя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў еўрапейскіх органаў улады, але пакуль беларускія ўлады яго не абнародуюць.