МІНСК, 8 кас - Sputnik. Літоўскі бок не выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы, што прывяло да чэргаў грузавікоў на мяжы на тэрыторыі Беларусі, заявіў у сераду начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле яго слоў, паміж краінамі было заключана пагадненне, у якім прапісвалася колькасць транспартных сродкаў, якія яны абавязаны прапускаць праз мяжу штодня.
"Для таго, каб прадухіліць і нівеліраваць тыя негатыўныя наступствы, мы рэгулярна працуем з літоўскім бокам. Было заключана пагадненне аб прадухіленні надзвычайных сітуацый, якой з'яўляецца сённяшняя. Узялі на сябе абавязацельствы прымаць пэўную колькасць транспартных сродкаў у кожны бок. Для "Каменнага Лога" - гэта не менш за 500 транспартных сродкаў. На сёння мы гаворым пра тое, што гэта абавязацельства выконваецца вельмі нерэгулярна, што выклікае рост чэргаў", - сказаў Андрэй Кавальчук.
Праблемы з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы вялікагрузам назіраюцца ў апошнія некалькі тыдняў. Па дадзеных на сённяшні дзень, выезду ў Літву на тэрыторыі Беларусі чакаюць 280 грузавікоў. Смая вялікая чарга ў пункце пропуску "Беняконі", дзе стаяць 150 машын, яшчэ 70 знаходзяцца ў "Прывалцы" і 60 у "Каменным Логу".
Таксама, па дадзеных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, назіраюцца чэргі на выезд у Латвію.