Лукашэнка пра нядзельныя маршы: хочуць хадзіць і хварэць - хай хварэюць

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня - Марш салідарнасці
Акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня - Марш салідарнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт пракаментаваў пратэстныя маршы, якія ўжо традыцыйна праходзяць у выхадныя дні, беларускі лідар нагадаў пра небяспеку каронавіруса.

МІНСК, 8 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў клопат пра сябе і блізкіх асновай барацьбы з любой хваробай. Нарада па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй прайшла сёння ў Палацы Незалежнасці.

Машына хуткай дапамогі ў бальніцы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусі ідзе другая хваля каронавіруса

"Калі мы не будзем гэтым займацца самі, ніякія ўрачы нас не выратуюць і не вылечаць", - адзначыў прэзідэнт і нагадаў пра небяспеку невыканання сацыяльнай дыстанцыі.

Ён адзначыў, што захворванне на новы тып каронавіруса ў сталіцы, дзе ў выхадныя дні праходзяць самыя шматлікія маршы, вышэй, чым у іншых рэгіёнах.

"Мы выкарыстоўваць гэта не збіраемся, яны хутка самі зразумеюць, куды яны ўляпаліся. Хочуць хадзіць і хварэць - хай хварэюць. Там жа грошы на Захадзе абяцаюць вялікія. Накшталт, 53 мільёны абяцалі выдаць: 3 мільёны - на кішэнныя расходы і 50 мільёнаў - на лячэнне COVID. Дзе гэтыя грошы?" - задаўся пытаннем Лукашэнка.

Гаворка ідзе пра падтрымку, якую паабяцаў вылучыць на беларускія ініцыятывы ў жніўні Еўрасаюз.

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен удакладніла, што 2 мільёны еўра з гэтай сумы плануецца вылучыць "для падтрымкі ахвяраў рэпрэсій і непрымальнага дзяржаўнага гвалту", 1 мільён еўра - на падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Астатнія 50 мільёнаў еўра - гэта экстраная падтрымка на фоне коронавируса для сектара аховы здароўя, да прыкладу, для шпіталяў, а таксама, у прыватнасці, для малога і сярэдняга бізнесу, заключыла кіраўнік Еўракамісіі.

Стужка навiн
0