Беларускія ўлады 11 жніўня вывезлі Ціханоўскую з Беларусі ў Літву. Тады ж у КДБ заявілі, што на былога кандыдата рыхтаваўся замах, які планаваўся прыхільнікамі апазіцыі. Знаходзячыся ў Вільнюсе, Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнага савета па транзіце ўлады ў краіне. Напярэдадні стала вядома, што Ціханоўскую МУС Беларусі аб'явіла ў міждзяржаўны вышук у краіне. У межах якой крымінальнай справы, у міністэрстве не ўдакладнілі.
Сакральная ахвяра
Сёння кіраўнік дзяржавы падчас нарады па актуальных пытаннях у Палацы Незалежнасці раскрыў падрабязнасці выезду Ціханоўскай у Літву. Паводле яго слоў, падчас вулічных акцый пратэсту актывістам не хапала сакральнай ахвяры. Ёю, лічыць прэзідэнт, магла стаць Ціханоўская. Лукашэнка падкрэсліў, што экс-кандыдата па яе ж просьбе вывезлі ў суседнюю краіну.
"Была задача пераапрануць нашых хлопцаў з "Альфы" і ў той жа час, засвяціўшыся там, акуратна паказаць, што мы ўзялі пад кантроль гэты штаб. 50 замежных журналістаў туды звезлі разам з Ціханоўскай і іншымі. У так званай ахове Ціханоўскай быў былы супрацоўнік ці то міліцыі, ці то яшчэ нейкі. І ён патэлефанаваў у МУС: яго насцярожыла, што ў адным доме сабралі столькі людзей", - працягнуў ён.
У аперацыі, паводле яго слоў, удзельнічалі 120 сілавікоў - іх мэтай было прадухіліць злачынства. "Задума была - падпаліць штаб і абвінаваціць уладу", - растлумачыў ён.
Будзе бяда
На наступны дзень, па словах прэзідэнта, Ціханоўская сама папрасіла аб сустрэчы з кіраўніком МУС Юрыем Караевым. Яе просьба заключалася ў наступным - выезд з краіны, у адваротным выпадку "будзе бяда".
"Мы разумелі, што можа быць бяда. І я аддаў распараджэнне: мы пад аховай, па яе жаданні, з людзьмі, пра якіх яна папрасіла, каб яе суправаджалі, вывезлі ў Літву да дзяцей. І калі яна сказала, што ў яе няма грошай, каб там пражыць, я распарадзіўся, і з дзяржпрадпрыемства ўзялі 15 тысяч долараў і аддалі ёй. "Вялікі дзякуй вам", - плакала на шыі. Вывезлі", - адзначыў Лукашэнка.
беларускаму пасольству ў Вільнюсе было даручана дапамагчы Ціханоўскай з пераездам, у тым ліку з жыллём.
Аднак, паводле слоў беларускага лідара, спецслужбы Літвы хутка ўзялі пад кантроль экс-кандыдата.
"Гэтай сакральнай ахвяры не здарылася, а ўявіце, калі б гэта адбылося. Таму яе (Святлану Ціханоўскую - Sputnik) ніхто не выштурхоўваў за мяжу. Стаяла пытанне жыцця і смерці, і гэта было яе жаданне", - сказаў ён.