Крэмль пра сустрэчу Лукашэнкі ў СІЗА: вітаем любыя кантакты

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў фотабанкВежы Маскоўскага Крамля
Вежы Маскоўскага Крамля - Sputnik Беларусь
Лукашэнка правёў у СІЗА КДБ сустрэчу з прадстаўнікамі апазіцыі, якія былі затрыманыя падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта рэспублікі.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. У Крамлі вітаюць любыя кантакты і любы інклюзіўны працэс у беларускім грамадстве, тым больш ініцыяваны кіраўніком дзяржавы, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне аб тым, як у Крамлі ацэньваюць сустрэчу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з апазыцыянерамі.

Супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК - Sputnik Беларусь
Двух удзельнікаў сустрэчы з прэзідэнтам у СІЗА выпусцілі на свабоду

У мінулую суботу кіраўнік дзяржавы наведаў ізалятар, дзе знаходзяцца экс-банкір Віктар Бабарыка і іншыя фігуранты крымінальных спраў, якія былі ўзбуджаныя ў перадвыбарчы перыяд і пасля прэзідэнцкай кампаніі. На сустрэчы прысутнічалі сам экс-банкір, яго сын Эдуард, юрыст Лілія Уласава, прадпрымальнік Юрый Васкрасенскі, палітолаг Віталь Шкляр і іншыя асобы.

На сустрэчы, як высветлілася, бакі абмеркавалі пытанні канстытуцыі.

"Безумоўна, мы вітаем любыя кантакты і любы таки інклюзіўны працэс у беларускім грамадстве. І тым больш ініцыяваны кіраўніком дзяржавы, кіраўніком Беларусі", - сказаў Пяскоў журналістам.

У нядзелю стала вядома, што двух удзельнікаў сустрэчы з прэзідэнтам у СІЗА выпусцілі на свабоду: дырэктару кампаніі PandaDoc Дзмітрыю Рабцэвічу і Юрыю Васкрасенскаму была змененая мера стрымання.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі