Расійскія эксперты ацанілі пераарыентацыю грузаў Беларусі на Балтыцы

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВід на ўніверсальны перагрузачны комплекс у марскім гандлёвым порце Усть-Луга
Від на ўніверсальны перагрузачны комплекс у марскім гандлёвым порце Усть-Луга - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ўлады ў адказ на недружалюбныя дзеянні балтыйскіх рэспублік заявілі пра гатоўнасць перавесці экспарт тавараў з іх партоў ў расійскую Усць-Лугу.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Расійскія кампаніі зацікаўлены ў перавалцы беларускіх экспартных грузаў, сказаў дэпутат Дзярждумы РФ Арцём Тураў падчас анлайн-тэлемосту ў мультымедыйным цэнтры Sputnik.

Адказваючы на пытанне, як звязаныя паміж сабой абмежавальныя меры з боку еўрапейскіх дзяржаў і жаданне беларускіх уладаў перанакіраваць экспартныя грузапатокі з балтыйскіх партоў на Усць-Лугу, расійскі дэпутат канстатаваў, што "гэта з'яўляецца прамым следствам санкцый".

Патрэбныя прававыя механізмы

"Беларусь, разумеючы, што ад гэтых краін ідуць недружалюбныя заявы і дзеянні, разумее, што праз іх ідзе вялікая перавалка грузаў. Па некаторых дадзеных, да 40% экспарту Беларусі адгружаецца праз гэтыя парты", - адзначыў Арцём Тураў.

Дырэктар Фонду энергетычнага развіцця Сяргей Пікін - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт патлумачыў, чаму Літва перадумае аб закупках энергіі ў Беларусі

Паводле яго слоў, пераарыентацыя на расійскія парты цяпер мэтазгодная з пункту гледжання бяспекі, а таксама з'яўляецца правільным палітычным рашэннем.

"Мы бачылі, што нашы кампаніі зацікаўлены ў гэтым. Расійская чыгунка выступіла з заявай аб падтрымцы магчымай пераарыентацыі для таго, каб дастаўляць грузы да партоў з вельмі вялікай зніжкай (абмяркоўваецца каля 50%) для Беларусі", - распавёў дэпутат.

Пры гэтым ён нагадаў, што лагістычныя ланцужкі - чыгуначныя і аўтамабільныя - існуюць. "Цяпер трэба выпрацаваць механізмы чыста юрыдычныя і эканамічныя па пераарыентацыі грузаў. Не думаю, што гэта зойме доўгі час, да Новага года, гэта можа быць рэальна рэалізавана".

Бяспека і надзейнасць

У сваю чаргу генеральны дырэктар Расійскага савета па міжнародных справах Андрэй Картуноў звярнуў увагу, што ў свеце пачаўся новы цыкл гандлёвых войнаў.

"Зараз адбываецца агульнае змяненне крытэрыяў на падставе якіх выбіраюцца эканамічныя партнёры, транспартныя і лагістычныя ланцужкі", - канстатаваў эксперт.

Паводле яго слоў, яшчэ 10 гадоў таму першым і асноўным крытэрыем была эканамічная эфектыўнасць, то цяпер ва ўсім свеце эканамічная эфектыўнасць саступае месца надзейнасці. Гэта выяўляецца выразна і ў адносінах Расіі, і ў адносінах ЗША, і ў адносінах Кітая.

"Мяняецца сам прынцып, на якім выстройваюцца эканамічныя адносіны і ў чымсьці гэта звязана з тым, што з крызісам глабалізацыі мы назіраем узмацненне рэгіянальных вымярэнняў сусветнай эканомікі. У гэтым сэнсе мы будзем бачыць ўсё больш такіх рашэнняў, якія мінімізуюць палітычную рызыку", - падкрэсліў Андрэй Картуноў.

Стужка навiн
0