Генпракуратура адрэагавала на "ўльтыматум" Ціханоўскай беларускім уладам

© AFP 2021 / PETRAS MALUKASЭкс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская
Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская прад'явіла ўладам "ультыматум", заявіўшы, што праз 13 дзён у краіне пачнецца забастоўка ўсіх прадпрыемстваў, калі патрабаванні апазіцыі не будуць выкананыя.

МІНСК, 13 кас - Sputnik. У Генеральнай пракуратуры заявілі, што "ўльтыматуму" Ціханоўскай уладам Беларусі пра адстаўку Лукашэнкі і забастоўку прадпрыемстваў можа быць дадзена прававая ацэнка. Дакладнасць і аўтарства заклікаў да забастоўкі будуць вывучаць.

Забастоўка, блакіроўка, абвал продажаў

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў СІЗА КДБ, дзе пад арыштам знаходзяцца Бабарыка і іншыя фігуранты крымінальных спраў, узбуджаных пасля выбараў - Sputnik Беларусь
Новыя падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі ў СІЗА з затрыманымі апазіцыянерамі
"Прайшло два месяцы палітычнага крызісу, гвалту і беззаконня - і з нас хопіць. 25 кастрычніка мы аб'яўляем народны ультыматум. У рэжыму ёсць 13 дзён, каб выканаць тры абавязковых патрабаванні: (беларускі лідар Аляксандр - Sputnik) Лукашэнка павінен аб'явіць аб сыходзе. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам. Усе палітвязні павінны быць вызвалены", - гаворыцца ў паведамленні Ціханоўскай у Telegram-канале.

У ім адзначаецца, што калі да 25 кастрычніка патрабаванні апазіцыі не будуць выкананыя, "уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з народным ультыматумам", і 26 кастрычніка "пачнецца нацыянальная забастоўка ўсіх прадпрыемстваў, блакаванне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах".

"У вас ёсць 13 дзён, каб выканаць тры ўмовы. У нас ёсць 13 дзён, каб падрыхтавацца, і ўвесь гэты час беларусы будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст", - заявіла Ціханоўская.

Паводле яе слоў, апазіцыя шмат разоў казала, што гатовая да дыялогу і перамоваў з уладамі, але "размова за кратамі - гэта не дыялог".

"Збіваць свой народ пасля заяваў пра гатоўнасць да перамоваў - не дыялог. Лукашэнка забівае сваю будучыню і спрабуе сцягнуць за сабой чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь беларускі народ. Але мы гэтага не дапусцім", - падкрэсліла палітык.

Не першая спроба

Сяргей Дылеўскі - Sputnik Беларусь
Член прэзідыума КС Дылеўскі з'ехаў у Польшчу
Раней беларуская апазіцыя ўжо заклікала прадпрыемствы краіны да забастовак, на шэрагу з іх былі ўтвораны стачачныя камітэты. Аднак поўнамаштабная забастоўка не адбылася, на некаторых прадпрыемствах, напрыклад, на Беларуськаліі, былі парушаныя асобныя тэхналагічныя працэсы. Зараз беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы працуюць у звычайным рэжыме.

Масавыя пратэстныя акцыі апазіцыі пачаліся па ўсёй Беларусі 9 жніўня, пасля выбараў прэзідэнта, на якіх у шосты раз перамог Аляксандр Лукашэнка - паводле звестак ЦВК, ён набраў 80,1% галасоў. У апошні час акцыі пратэсту праходзяць пераважна ў выходныя дні, найбольш маштабныя - па нядзелях.

Пасля выбараў па ініцыятыве Ціханоўскай апазіцыя стварыла Каардынацыйны савет па транзіту ўлады ў рэспубліцы.

Апазіцыя лічыць абраным лідарам Ціханоўскую, патрабуе прызначэння ў краіне новых выбараў, настойвае на перамовах з дзеючымі ўладамі. Генпракуратура Беларусі ў сувязі са стварэннем КС распачала справу па крымінальным артыкуле пра заклікі да захопу ўлады, яго расследуе СК.

Ціханоўская аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук у Беларусі і РФ, аднак па якой крымінальнай справе - не паведамляецца.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі