COVID-19: плюс 526 хворых беларусаў за суткі

© Sputnik / Виктор ТолочкоХуткая дапамога працуе ў Мінску
Хуткая дапамога працуе ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З кожным днём у краіне назіраецца прырост новых пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія 24 гадзіны ахвярамі ускладненняў, выкліканых "кавідам", сталі пяць чалавек.

Медыкі ў ахоўных касцюмах - Sputnik Беларусь
Мінздароўя распавяло, як рыхтуецца да другой хвалі каронавіруса ў Беларусі
МІНСК, 13 кас - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 84 тысячы 524 чалавекі са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

"Паправіліся і выпісаныя 77 тысяч 797 пацыентаў, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 906 чалавек", - прывялі дадзеныя за 13 кастрычніка ў ведамстве.

З учорашняга дня ў краіне на каронавірус захварэлі яшчэ 526 чалавек, пяць пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі.

Усяго з моманту пачатку пандэміі беларускія лабараторыі правялі 2 095 917 тэстаў.

Стужка навiн
0