"Марш пенсіянераў" прайшоў у Мінску: ёсць затрыманыя

© Sputnik / Виктор ТолочкоКалона пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў Мінску
Калона пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У панядзелак прайшла чарговая акцыя пратэсту ў Мінску, на гэты раз на вуліцы сталіцы выйшлі бабулі і дзядулі.

АМАП на пратэстнай акцыі 9 жніўня пасля выбараў 2020 года - Sputnik Беларусь
МУС паабяцала выкарыстоўваць супраць пратэстоўцаў баявую зброю
МІНСК, 13 кас - Sputnik. Несанкцыянаваны "Марш пенсіянераў" прайшоў у панядзелак у Мінску, у ГУУС Мінгарвыканкама заявілі, што падчас акцыі праводзіліся затрыманні.

Пачалося мерапрыемства каля 15:00 на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёла. Сабраўшыся, пенсіянеры пачалі рухацца на праспект Незалежнасці і дайшлі да станцыі метро "Акадэмія навук".

Завяршыўся марш каля 18:00. Сілавікі спрабавалі разагнаць пратэстоўцаў, выкарыстоўваліся пярцовыя балончыкі і піратэхніка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПенсіянеры падчас маршу ў Мінску 12 кастрычніка
Марш пенсіянераў прайшоў у Мінску: ёсць затрыманыя - Sputnik Беларусь
Пенсіянеры падчас маршу ў Мінску 12 кастрычніка

Падчас маршу па маршруце руху калоны былі зачыненыя дзве станцыі метро, у горадзе ўтварыліся дзевяцібальныя заторы з-за перакрыцця руху, на плошчы Незалежнасці і прылеглых вуліцах з перабоямі працаваў інтэрнэт.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСілавікі заступілі праспект падчас шэсця пенсіянераў у Мінску
Марш пенсіянераў прайшоў у Мінску: ёсць затрыманыя - Sputnik Беларусь
Сілавікі заступілі праспект падчас шэсця пенсіянераў у Мінску

У ГУУС Мінгарвыканкама распавялі, што на акцыі праводзіліся затрыманні, аднак дакладную колькасць у ведамстве назваць пакуль не гатовыя. Ва ўпраўленні паведамілі, што ў дачыненні да агрэсіўна настроеных пратэстоўцаў ўжывалі спецыяльныя сродкі - светлашумавыя патроны і слёзатачывы газ.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскія пенсіянеры падчас акцыі
Марш пенсіянераў прайшоў у Мінску: ёсць затрыманыя - Sputnik Беларусь
Мінскія пенсіянеры падчас акцыі

Пратэстныя акцыі працягваюцца ў Беларусі ўжо больш за два месяцы. Яны пачаліся 9 жніўня адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, перамогу на якіх, паводле звестак ЦВК, атрымаў Аляксандр Лукашэнка (80,1% галасоў). Паралельна з пратэстамі ў рэспубліцы праходзяць мітынгі ў падтрымку дзейнай улады.

Стужка навiн
0