Беларусь далучыцца да Глабальнага форума па падатковай празрыстасці

© Pixabay/JESHOOTS-comДолары і калькулятар
Долары і калькулятар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урад рэспублікі пагадзіўся з прапановай міністэрства па падатках і зборах далучыцца да арганізацыі, каб абменьвацца фінансавай інфармацыяй.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Нядрэнны, але трэба ўдасканальваць - Лукашэнка пра Падатковы кодэкс
МІНСК, 14 кас - Sputnik. Беларусь далучыцца да Глабальнага форума па падатковай празрыстасці і абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях і інклюзіўнай групы па імплементацыі Плана дзеянняў па пытанні процідзеяння размыванню падаткаабкладальнай базы і вываду прыбытку з-пад падаткаабкладання, адпаведная пастанова Савета міністраў №590 апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце гаворыцца, што ўрад рэспублікі згаджаецца з прапановай міністэрства па падатках і зборах далучыцца да Глабальнага форуму па падатковай празрыстасці і абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях і інклюзіўнай групы па імплементацыі.

У пастанове паказана таксама, што выплачваць штогадовыя ўзносы ў гэтыя арганізацыі будуць з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў, што выдзяляюцца МПЗ на міжнародную дзейнасць.

Глабальны форум і інклюзіўная група ўваходзяць у Арганізацыю па эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю. У рамках гэтых арганізацый краіны могуць абменьвацца фінансавай інфармацыяй, па выніках пэўных прамежкаў часу яны публікуюць справаздачы і даклады аб стане спраў у сферы падаткаабкладання.

Стужка навiн
0