МІНСК, 15 кас - Sputnik. За апошнія суткі каронавірус пацвердзіўся ў 613 беларусаў, паведаміла ў чацвер Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць заражаных у апошні час расце штодня. Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб 597 выпадках за суткі.
За час пандэміі зарэгістравана 85 734 чалавекi са станоўчым тэстам на COVID-19. Большая частка з іх - 78 583 - паправіліся і выпісаныя са шпіталяў. Памерлі 916 пацыентаў з COVID-19 і "шэрагам хранічных захворванняў", удакладнілі ў ведамстве.
Беларускае Міністэрства аховы здароўя ўжо на працягу некалькіх тыдняў інфармуе пра рост колькасці хворых на COVID-19.
Па прагнозах выконваючага абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, пандэмія каронавіруса скончыцца да лета 2021 года. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Паводле яго слоў, летам захворванне COVID-19 знізілася, але зараз наступіла другая хваля.
Чытайце таксама:
- Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса пачала Венесуэла
- Пуцін паведаміў аб рэгістрацыі другой вакцыны ад каронавіруса ў Расіі
-
Патрабаванне даведкі аб адсутнасці COVID ўскладніць прыезд расіян у Беларусь