МІНСК, 15 кас - Sputnik. Прэзідэнт Кіргізіі Сааранбай Жээнбекаў падаў у адстаўку, пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Пра тое, што ён напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў, стала вядома ў чацвер.
У сваім звароце да народа па гэтай прычыне ён заявіў, што "бягучая сітуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту".
"Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстана як прэзідэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзян. Таму прыняў рашэнне сысці ў адстаўку", - адзначыў ён.
Гаворка пра адстаўку прэзідэнта вялася з 14 кастрычніка пасля таго, як прэм'ер-міністрам краіны быў прызначаны Садыр Жапараў. Тады прэм'ер паабяцаў, што будзе дамагацца адстаўкі Жээнбекава, што "з'яўляецца патрабаваннем народа".
Прэс-служба кіраўніка дзяржавы заяўляла, што Жээнбекаў гатовы пакінуць пасаду, але сыдзе толькі "пасля правядзення парламенцкіх выбараў, абвяшчэння выбараў новага прэзідэнта краіны".
Пратэсты ў Кыргызстане
У Кыргызстане 5 кастрычніка ўспыхнулі масавыя пратэсты нязгодных з вынікамі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 4 кастрычніка. Пасля сутыкненняў пратэстуючых з сілавікамі прыхільнікі апазіцыйных партый, якія не прайшлі ў парламент, захапілі будынак парламента, у якім размяшчаецца і прэзідэнцкая адміністрацыя. У сутыкненнях пацярпелі больш за 1,2 тысячы чалавек, адзін загінуў. Прэм'ер краіны Кубатбек Баронаў падаў у адстаўку. Прэзідэнт сааранбай Жээнбекаў, па сцвярджэнні яго прэс-сакратара, увесь час знаходзіўся ў Бішкеку і кантраляваў сітуацыю.
Беспарадкі ў Бішкеку аднавіліся 9 кастрычніка. На цэнтральнай плошчы адбылося сутыкненне прыхільнікаў і праціўнікаў прэм'ера Садыра Жапарава. Пацярпелі сем чалавек, у тым ліку апазіцыянер Цілек Токтагазіеў.
Новыя патрабаванні
Пасля таго, як прэзідэнт абвясціў пра сваё рашэнне, прыхільнікі прэм'ера краіны вылучылі новае патрабаванне - адстаўку парламента, пра гэта паведаміў Sputnik Кыргызстан.