У Беларусі завяршыўся заключны этап міратворчага вучэння АДКБ "Непарушнае брацтва - 2020". Манеўры праходзілі на палігоне "Лосвіда" ў Віцебскай вобласці.
Паводле легенды вучэнняў, ва ўмоўнай дзяржаве здарыўся крызіс, які выліўся ў міжэтнічны канфлікт, дапамагаць у якім сталі міратворцы краін АДКБ.
Пры розыгрышы тактычных эпізодаў міратворцы суправаджалі аўтамабільныя калоны, патрулявалі мясцовасць і супрацьстаялі самаробным выбуховым прыладам. Блакавалі і даглядалі населены пункт і пракантралявалі дастаўку гуманітарнага грузу на верталёце з платформай.
За ходам заключнага этапу назіралі генсакратар АДКБ Станіслаў Зась, міністр абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Хрэнін і начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў.
Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі афіцыйныя дэлегацыі дзяржаў - членаў АДКБ, міжнародных арганізацый і 14 ваенных аташэ.
Вучэнні "Непарушнае брацтва" праходзілі ў Віцебскай вобласці на працягу пяці дзён. Удзел у іх прынялі кантынгенты дзяржаў - членаў АДКБ, аператыўныя групы аб'яднанага штаба і сакратарыята АДКБ, міліцыя і падраздзялення МНС. Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 700 чалавек і каля 100 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку верталёты і БПЛА.
Расію на вучэннях прадстаўлялі 140 ваеннаслужачых Цэнтральнай ваеннай акругі і 40 адзінак ваеннай тэхнікі, у тым ліку пара верталётаў Мі-8 АМТШ "Тэрмінатар" і два ўдарныя верталёты Мі-24 "Кракадзіл".
Манеўры "Непарцшнае брацтва" праводзяцца штогод пачынаючы з 2012 года на тэрыторыі адной з краін - удзельніц АДКБ.