За прагулы адкажуць: у Беларусі змянілі парадак выплаты стыпендый

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтудэнты падчас акцыі пратэсту
Студэнты падчас акцыі пратэсту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Папраўкі ў пастанову былі ўнесены на фоне масавых акцый пратэстаў, якія праходзяць у краіне пасля выбараў. Студэнты - актыўныя іх удзельнікі.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Мінадукацыі і Мінфін адкарэктавалі інструкцыю аб умовах, парадку прызначэння і выплаце стыпендый.

Гарыце ў пекле: як цкуюць за барацьбу з пратэстнай сімволікай у Мінску - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
"Гарыце ў пекле": як цкуюць за барацьбу з пратэстнай сімволікай у Мінску - відэа

Раней на стыпендыю маглі разлічваць студэнты, якія маюць толькі станоўчыя ацэнкі. Згодна з новымі правіламі навучэнцы, якія прапусцілі больш за 10 гадзін вучэбных заняткаў на працягу месяца без паважных прычын, грашовыя выплаты не атрымаюць, нават пры выдатных адзнаках у залікоўцы.

Выплата стыпендый студэнтам-прагульшчыкам будзе спыняцца тэрмінам на адзін месяц на падставе загаду кіраўніка ўстановы адукацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання - з сённяшняга дня.

Студэнцкі пратэст

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра ўдзел студэнтаў у масавых акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта.

Так, 9 кастрычніка на нарадзе па актуальных пытаннях ён заяўляў, што паводзіны часткі навучэнцаў ВНУ паказвае "іх, мякка кажучы, нядбайнае стаўленне да вышэйшай адукацыі" і гэта можа прывесці "да страты яе каштоўнасці як значнай сацыяльнай ступені". Адказнасць кіраўнік дзяржавы ўсклаў на рэктараў ВНУ і папярэдзіў, што ў бліжэйшы час гэтая кадравая праблема будзе вырашацца.

Масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі пачаліся 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы больш за 80% галасоў. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі з ужываннем спецсродкаў. Па афіцыйных дадзеных, за першыя дні каля сямі тысяч чалавек былі затрыманыя, сотні пацярпелі. Улады афіцыйна пацвердзілі гібель траіх пратэстуючых.

Стужка навiн
0