Відэа

"Сам сабе гаспадар": сялянка пра плюсы вясковага жыцця - відэа

Падпісацца
А вы ведаеце, што існуе Дзень сельскай жанчыны? Гэтае свята ААН афіцыйна зацвердзіла 13 гадоў таму. Шырокага распаўсюджвання яно так і не атрымала, затое стала падставай нагадаць пра сельскіх жыхарак. Глядзіце відэа Sputnik аб простых радасцях жыцця за МКАДам.

Ала Арсянюк прамяняла гарадскі побыт на жыццё вясковае. Жанчына жыве і працуе ў аграгарадку Бальшавік ужо 30 гадоў і ў сталіцу вяртацца не збіраецца.

Ёю рухае каханне да бацькі: гісторыя маці шасцярых дзяцей - Sputnik Беларусь
Відэа
"Ёю рухае каханне да бацькі": гісторыя маці шасцярых дзяцей

"Я жыла ў Мінску, на вуліцы Ангарскай, потым у вучылішчы, на другім курсе мама абмяняла кватэру і мы пераехалі сюды ў аграгарадок Бальшавік. Потым я выйшла замуж, мужу далі ўчастак, пабудаваліся і сталі тут жыць", - распавядае Ала аб тым як перабралася ў сельскую мясцовасць.

Жанчына працуе маляром на птушкафабрыцы, у стройцэху, прыводзіць у парадак птушнікі. А дома Ала Іванаўна сама даглядае жыўнасць - трымае курэй і індакачак.

Кожны дзень сялянкі пачынаецца з першымі пеўнямі, а замест фітнесу - абыход агарода і кармленне гаспадаркі. На стале жанчыны ўсё з уласных дваццаці сотак. У гэтую пару, Але яшчэ трэба сабраць ураджай: капусту, моркву і вінаград.

На падворку Але Арсянюк дапамагаюць сыны і мама, а галоўны кантралёр у побыце - кот Вугольчык, нават жарка катлет праходзіць пад яго "наглядам".

Рэдкія паездкі па справах у Мінск прыносяць радасць, але толькі эстэтычную, калі Ала ездзіць у сталіцу заўсёды любуецца краявідамі і вячэрнімі агнямі. Але адзначае, што пасля такіх паездак баліць галава, спасылаючыся на загазаванасць.

Вечарамі Ала ходзіць не па праспектах, а па вуліцах ужо роднага Бальшавіка, але гарадскім сяброўкам не зайздросціць. Жыццё ўдалечыні ад мегаполіса вясковая жыхарка лічыць плюсам - агарод і свой дом, прадукты ўласнай вытворчасці і наогул сама сабе гаспадыня.

Стужка навiн
0