Пратэст у Мінску змяніў традыцыйны маршрут. У гэтую нядзелю ўдзельнікі акцыі салідарнасці сабраліся не каля стэлы "Мінск - горад-герой", а на Партызанскім праспекце.
Першапачаткова меркавалася, што яны пройдуць па праспекце да Мінскай кальцавой дарогі, аднак сілавікі адкарэктавалі маршрут удзельнікаў акцыі.
Праспект перагарадзілі ў раёне станцыі метро "Аўтазавадская", таму пратэстоўцы павярнулі ў бок Серабранкі.
Падчас акцыі ўжо звыкла не працаваў мабільны інтэрнэт, некалькі станцый метро былі зачыненыя.
Міліцыя пацвердзіла, што сілавікі некалькі разоў стралялі ў паветра гумовымі кулямі, бо дэманстранты кідалі ў іх камяні. Дакладную колькасць затрыманых ГУУС Мінгарвыканкама абяцае назваць у панядзелак.