Мішусцін: стратэгію развіцця ЕАЭС прадставяць на адабрэнне прэзідэнтам

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр РФ М. Мішусцін прыняў удзел у пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай"
Прэм'ер-міністр РФ М. Мішусцін прыняў удзел у пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба Валдай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каронавірус разбіў ілюзіі тых, хто лічыў сябе непаражальнымі; толькі сумеснымі намаганнямі свет можа супрацьстаяць пагрозе, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Праект стратэгіі развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) вынесуць на разгляд прэзідэнтаў, адпаведную заяву зрабіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін у аўторак на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай".

Мабільны тэлефон - Sputnik Беларусь
Роўмінг у ЕАЭС могуць адмяніць

"ЕАЭС дапамог краінам усвядоміць стратэгіі развіцця, аб'яднаць іх у стратэгію развіцця ЕАЭС. Праект гэтай стратэгіі сёння ў нас гатовы, мы яго горача абмяркоўвалі некалькі месяцаў, будзем выносіць яго на вышэйшы савет, каб прэзідэнты ўхвалілі", - заявіў кіраўнік расійскага Кабінета міністраў.

Пандэмія каронавіруса "згуртавала краіны" саюза, лічыць Мішусцін.

Ён нагадаў, што галоўнымі ў ЕАЭС з'яўляюцца чатыры свабоды - руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. "Лічбавая платформа ЕАЭС - над ёй працуе Еўразійскі банк развіцця - павінна даць такую свабоду", - упэўнены прэм'ер-міністр РФ. У якасці прыкладу ён прывёў распрацоўку мабільнага прыкладання для свабоднага руху працоўнай сілы, каб любы жыхар саюза мог свабодна працаўладкавацца.

Пра ўпэўненасць і пэўнасці

"На сёння нам неабходна больш пэўнасці. Гэта добрае англійскае слова certainty. Пэўнасць, якая дасць нам упэўненасць у заўтрашнім дні, [дасць] нашым дзецям упэўненасць у тым, што ўсё будзе добра", - сказаў ён, адказваючы на пытанне ўдзельніка паседжання з КНР.

Газаразмеркавальная станцыя - Sputnik Беларусь
Першы этап стварэння агульнага рынку газа ў ЕАЭС можа быць завершаны ў гэтым годзе

Прэм'ер выказаў надзею на тое, што дзякуючы "добра пастаўленым" лідарамі дзвюх краін стратэгічным задачам РФ і Кітай жывуць "у добрай пэўнасці".

Як адзначыў Мішусцін, урад Расіі зараз працуе ў фармаце стратэгічнага планавання. "Для нас асноўнае мэтапакладанне, усе асноўныя стратэгіі, якія былі паказаны прэзідэнтам у адпаведным нашым указе аб нацыянальных мэтах развіцця, - гэта такая ключавая мэта, - падкрэсліў прэм'ер. - Яны, дарэчы, усе карэлююцца з Мэтамі ўстойлівага развіцця ААН, што таксама вельмі важна. Мы, імкнучыся да гэтага, дэкампазіруем адпаведныя мэты ў праграмы работы дзяржаўных інстытутаў, федэральных органаў выканаўчай улады, дзяржаўных кампаній, нацыянальных праектаў".

Аб пандэміі і вакцыне ад каронавіруса

Каронавірус разбіў ілюзіі тых, хто лічыў сябе непаражальнымі; толькі сумеснымі намаганнямі свет можа супрацьстаяць пагрозе, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

Член Калегіі (міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі па гандлі Андрэй Сляпнёў - Sputnik Беларусь
Радыё
Міністр ЕЭК распавёў, як пацярпеў гандаль у ЕАЭС з-за каронавіруса

Паводле яго слоў, міжнародным фактарам па барацьбе з каронавірусам можа стаць новая вакцына, якую ўдалося стварыць у Расіі.

"Мы гатовыя аказаць дапамогу, падзяліцца любым вопытам, які напрацавалі за гэты час, і заўсёды адкрытыя для дыялогу нягледзячы на палітычныя, культурныя, або любыя іншыя адрозненні. Гэта наша прынцыповая пазіцыя", - заявіў Мішусцін.

Ён таксама адзначыў, што ўсе рашэнні, якія прымаў кабінет міністраў РФ падчас пандэміі, падпарадкоўваліся адной задачы - выратаваць жыцці людзей.
"Мы дапамагалі тым, хто больш за ўсё пацярпеў у гэтай сітуацыі. Гэта і самі людзі, і бізнес, і цэлыя галіны эканомікі", - пракаментаваў кіраўнік Кабінета міністраў. Пандэмія запатрабавала сур'ёзных выдаткаў бюджэту, але іншага спосабу падтрымаць эканоміку і людзей не было, дадаў ён.

"Цяпер барацьбу з каронавірусам мы вядзем сістэмна, без рыўкоў і шокаў. Ва ўрада ёсць разуменне таго, што трэба рабіць у эканоміцы, у ахове здароўя, у іншых ключавых сферах, ёсць магчымасці, каб дзейнічаць на апярэджанне", - заявіў Мішусцін.

Стужка навiн
0