СПЧ РФ: затрыманні журналістаў ідуць насуперак з разуменнем свабоды слова

Падпісацца
Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ (СПЧ) лічыць памылкай затрымліваць прадстаўнікоў СМІ падчас пратэстных акцый.

Ангела Меркель - Sputnik Беларусь
Канцлер ФРГ Меркель назвала недапушчальнымі затрыманні журналістаў у Мінску
МІНСК, 20 кас - Sputnik. Кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ (СПЧ) Валерый Фадзееў у інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву РІА "Новости" выказаўся аб мерах у дачыненні да журналістаў, прынятых беларускімі ўладамі падчас мітынгаў. З журналістамі неабходна супрацоўнічаць, "тлумачыць і паказваць, што адбываецца", лічыць Фадзееў.

"Безумоўна (затрыманні журналістаў ідуць насуперак з разуменнем свабоды слова). Калі ў людзей ёсць смартфоны, распаўсюджванне такой інфармацыі спыніць немагчыма. Гэта проста памылка кіраўнікоў Беларусі", - заявіў кіраўнік Савета па правах чалавека.

Затрыманні журналістаў у Беларусі

З пачатку пратэстных акцый па дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў у краіне затрымалі больш за 300 прадстаўнікоў СМІ (у тым ліку замежных). Выпадкаў жа парушэнняў у дачыненні да рэпарцёраў зафіксавана больш за 400, уключаючы затрыманні, штрафы, канфіскацыю прафесійнай тэхнікі.

У поствыбарчы перыяд прадстаўнікі СМІ таксама сутыкнуліся са зменамі ва ўмовах працы. На пачатку кастрычніка МЗС Беларусі ануляваў усе акрэдытацыі замежных журналістаў, у сувязі з чым супрацоўнікам СМІ неабходна перарэгістравацца. Цяпер за асвятленне пратэстных акцый неакрэдытаваных спецыялістаў могуць аштрафаваць ці заключыць пад варту на тэрмін да 15 сутак.

Ускладнена праца не толькі замежных СМІ, беларускія рэпарцёры таксама сутыкаюцца з цяжкасцямі падчас асвятлення акцый. Апошні на сённяшні дзень суд прайшоў 19 кастрычніка: некаторым журналістам, затрыманым на суботнім студэнцкім маршы, далі па 13 і 15 сутак. У іх ліку быў і карэспандэнт РІА "Новости", аднак яго адпусцілі пасля праверкі дакументаў.

Абмеркаванне сітуацыі на вышэйшым узроўні

Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова - Sputnik Беларусь
Маскалькова пракаментавала працу расійскіх СМІ на пратэстах у Беларусі
Адміністрацыйныя працэсы з удзелам журналістаў стаяць на парадку дня з самага пачатку пратэстных акцый у Беларусі. Галоўны рэдактар RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян асабіста абмяркоўвала з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам гвалтоўныя меры з боку сілавых структур у дачыненні да журналістаў.

Раней выказаліся ў дачыненні абмежаванняў працы СМІ і ў Нью-Ёрку: няўрадавы "Камітэт абароны журналістаў" са штаб-кватэрай у Амерыцы заклікаў не ўмешвацца ў працу калегаў.

Таксама затрыманні абмяркоўваліся на ўзроўні міністэрстваў: выступіў са зваротам кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, выказаўся пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, нямецкае знешнепалітычнае ведамства пракаментавала сваю пазіцыю на сустрэчы з беларускім паслом Дзянісам Сідарэнкам.

Стужка навiн
0