Спецыялісты ацанілі шанец заразіцца COVID-19 у самалёце

© Pixabay windhaven1077 Самалёт заходзіць на пасадку ў Лос-Анджэлесе
Самалёт заходзіць на пасадку ў Лос-Анджэлесе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За перыяд пандэміі каронавіруса зарэгістравана ўсяго 44 выпадкі перадачы інфекцыі непасрэдна на борце самалёта, падлічылі ў Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Па статыстыцы, якую прыводзяць у асацыяцыі, з пачатку года самалётамі скарысталіся 1,2 мільярда чалавек. Пры гэтым зафіксавана ўсяго 44 факты перадачы каронавіруса на борце, гэта значыць адзін выпадак на 27 мільёнаў падарожнікаў.

Рэйс Аэрафлота Масква - Мінск - Sputnik Беларусь
Расія павялічыць колькасць авіярэйсаў у Беларусь

"Будзьце ўпэўненыя, рызыка захварэць на COVID-19 на борце самалёта вельмі нізкая", - гаворыцца ў заяве Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.

Сярод галоўных прычын спецыялісты называюць высокія спінкі крэслаў, якія становяцца надзейным бар'ерам і перашкаджаюць распаўсюджванню каронавіруса.

Варта дадаць, у Расспажыўнаглядзе таксама адзначаюць, што аднаўленне авіязносін на дадзеным этапе каронавіруснай інфекцыі бяспечна. Пры дакладным выкананні ўсіх правіл самалёт не нясе ніякай пагрозы падарожнікам. Адмысловае даследаванне, якое правялі эксперты, паказала: каб пасажыр заразіўся COVID-19, неабходна правесці як мінімум 54 гадзіны ў салоне з інфікаваным чалавекам.

Нагадаем, з 19 кастрычніка "Белавія" павялічыла колькасць рэйсаў з Мінска ў Маскву. Рэйсы ў аэрапорт Дамадзедава цяпер выконваюцца па панядзелках, серадах і пятніцах. Авіякампаніі "Аэрафлот" і "Белавія" аднавілі палёты з Расіі ў Беларусь у канцы верасня пасля працяглага перапынку, выкліканага пандэміяй. Да прыпынення беларускія барты дастаўлялі пасажыраў у Маскву (у аэрапорты Дамадзедава, Жукоўскі, Шарамеццева), Санкт-Пецярбург, Калінінград, Краснадар, Растоў-на-Доне, Сочы, Ніжні Ноўгарад, Казань, Варонеж.

Стужка навiн
0