МІНСК, 20 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі наблізілася да 89 тысячаў, такую лічбу ў аўторак агучылі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
"Зарэгістравана 88 909 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў ведамстве.
З учорашняга дня ў рэспубліцы выявілі 619 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Пры гэтым чатыры пацыента з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі ад ускладненняў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў нашай краіне каронавірусная інфекцыя забрала ўжо 937 жыццяў.
"У Беларусі на 20 кастрычніка паправіліся і выпісаныя 80 503 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Адпаведна, за мінулыя суткі шэрагі тых, хто паправіўся, папоўнілі 373 чалавекі. На лячэнні па-ранейшаму знаходзяцца 8 406 пацыентаў, хворых на каронавірус.
З лютага беларускія медыкі правялі ужо 2 244 310 тэстаў на каронавірус па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
- Вакцыну "Спутник V" могуць паставіць у Лацінскую Амерыку ўжо ў снежні
- Шаўцоў: пнеўманіі і тромбаэмбаліі на фоне COVID-19 нікуды не сышлі
- Медыкі распавялі, ці трэба прышчапляцца ад грыпу тым, хто перахварэў на COVID