Парламент падоўжыў прыём прапаноў па канстытуцыйнай рэформе

© SputnikКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад пачатку кастрычніка беларускія грамадзяне могуць адправіць свае ініцыятывы па змене канстытуцыі ў парламент.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі працягнула прыём прапаноў па ўнясенні паправак у Канстытуцыю рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе парламента.

Кацярына Рэчыц - Sputnik Беларусь
Рэчыц: Усебеларускі сход трэба надзяліць канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі

2 кастрычніка беларускія дэпутаты абвясцілі аб зборы прапаноў па канстытуцыйнай рэформе. Беларусы да 25 кастрычніка маглі накіраваць у парламент свае ініцыятывы, якія затым будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі. Паведамлялася, што кожны дзень у Палату прадстаўнікоў прыходзяць дзясяткі прапаноў.

"Праца па зборы і аналізу прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь (у тым ліку з выкарыстаннем электроннай пошты Zakon@house.gov.by) будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка 2020 года", - паведамілі ў прэс-службе.

Суразмоўцы агенцтва не ўдакладнілі, калі збор прапаноў спыніцца.

Там адзначылі, што абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы актывізуецца "на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках".

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аб ходзе работы над папраўкамі ў Канстытуцыю грамадзянам раскажуць на Усебеларускім народным сходзе.

Стужка навiн
0