Відэа

Інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі: дрэсіроўшчык пра трукі і прыкметы - відэа

Падпісацца
Заслужаны артыст Расіі Сяргей Несцераў адказаў на пытанні журналіста Sputnik прама ў клетцы з тыграмі. Ці спадабалася такое інтэрв'ю самім драпежнікам, глядзіце на відэа.

Перш, чым стаць вядомым дрэсіроўшчыкам тыграў Сяргей Несцераў, пераспрабаваў сябе ў розных жанрах: быў акрабатам на конях, эквілібрыстам на "Рускай палцы", гімнастам на трапецыі. Займаўся і адміністрацыйнай работай, прайшоў шлях ад абслугі да дырэктара цыркавы кампаніі. Дрэсурай заслужаны артыст Расіі займаецца з 24 гадоў. Ён працаваў з вярблюдамі, сабакамі, ламами, зебрамі, леапардамі, жырафамі і кракадзіламі.

Сёння ў Несцерава шэсць падапечных - тыгры Філіп, Заір, Вера, Надзея і Любоў, а таксама ільвіца Тамара. Мужчына працуе ў Белдзяржцырку ўжо амаль год.

"Калі ў мяне пытаюцца, каго я больш за ўсіх люблю са сваіх жывёл, па пунктах адказваю: спачатку львіцу Тамару, потым майго хатняга дабермана Каспера, затым тыграў, і толькі потым людзей", - смяецца артыст.

Заслужаны артыст Расіі распавёў аб цыркавой дынастыі, метадах дрэсуры і экстрэмальных родах тыграў, якія сам жа і прымаў, а яшчэ параўнаў жыццё ў расійскай і беларускай сталіцах.

На частку пытанняў дрэсіроўшчык адказаў у жыллі сваіх "катоў". Карэспандэнту Sputnik давялося нават зайсці ў клетку да драпежнікаў. У нейкі момант адзін з тыграў зладзіў перапалох - ён ўстаў з месца і накіраваўся ў бок журналіста. Сяргей Несцераў супакоіў жывёлу і загадаў вярнуцца на месца. Як аказалася, знаходжанне старонняга чалавека ў клетцы з тыграмі і ёсць самы рызыковы трук артыста.

Сяргей Несцераў чалавек не забабонны, аднак у некаторыя правілы і прыкметы перад выхадам на манеж выконвае.

"Маю палку, акрамя мяне, ніхто не мае права чапаць. Калі я ўзяў перад працай палачку, я яе з рук практычна не выпускаю. Не хрышчуся, не чытаю малітвы, але нейкія маленькія прыкметы ёсць", - адзначыў дрэсіроўшчык.

Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі.

Стужка навiн
0