Мінздароўя абвергла інфармацыю аб гібелі студэнта ад кулявога ранення

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтудэнты падчас акцыі пратэста
Студэнты падчас акцыі пратэста - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ведамстве адзначылі, што навучэнец БНТУ, пра якога распаўсюдзілі інфармацыю ў сеціве, у медустановы не паступаў.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвяргае інфармацыю аб гібелі студэнта ад кулявога ранення, якую распаўсюдзілі ў сетцы, пра гэта заявілі ў прэс-службе ведамства.

Сілавікі падчас акцыі пратэсту апазыцыі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Больш за 500 пратэстоўцаў было затрымана ў Беларусі ў нядзелю

"Афіцыйна паведамляем, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сетцы інтэрнэт аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога раненні, з'яўляецца фэйкам", - падкрэслілі там.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, студэнт БНТУ, пра якога распаўсюдзілі інфармацыю ў сацсетках і на розных рэсурсах, у медустановы не паступаў. У цэлым гаворка аб загінуўшых на пратэстных акцыях не ідзе.

"Усяго за апошнія суткі, ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці звярнуліся 13 чалавек, з іх пяць былі шпіталізаваны", - агучылі лічбы ў міністэрстве.

Нагадаем, у мінулую нядзелю ў Мінску прайшоў несанкцыянаваны Марш народнага ультыматума. Ён завяршыўся сутыкненнямі удзельнікаў акцыі пратэсту і сілавікоў. Паводле звестак МУС, у сталіцы былі затрыманыя 160 чалавек, частка з іх змешчана ў месцы ўтрымання затрыманых.

Стужка навiн
0