Марш народнага ўльтыматума прайшоў у Мінску. Мітынгоўцы пачалі збірацца прыкладна ў 14 гадзін у цэнтры горада, адкуль калона рушыла ў бок стэлы "Мінск - горад-герой".
Ад стэлы калона адправілася па праспекце Машэрава і далей па вуліцы Багдановіча да плошчы Бангалор. Адтуль яны павярнулі ў бок праспекта Незалежнасці, але дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Мітынгоўцы не пайшлі на сутыкненне і адправіліся назад да плошчы Бангалор. Тут калона падзялілася: частка пратэстоўцаў адправілася ў бок вуліцы Багдановіча і пачала разыходзіцца, другая прайшла па вуліцы Арлоўскай у напрамку Палаца Незалежнасці.
Недалёка ад Палаца Незалежнасці пратэстоўцам дарогу зноў заступіў кардон міліцыі. Удзельнікі акцыі сабраліся разыходзіцца, але адбыліся сутыкненні з сілавікамі. У дачыненні да ўдзельнікаў пратэсту былі ўжытыя спецсродкі, сярод якіх светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.
Паводле звестак МУС, удзельнікі маршу кідалі бутэлькі і камяні ў цэнтральнае РУУС на Арлоўскай вуліцы. Сутыкненні адбыліся недалёка ад гэтага месца.
У сталіцы затрыманы, па дадзеных МУС, больш за 120 пратэстуючыхпратэстоўцаў. Назваць дакладную колькасць затрыманых і ацаніць масавасць нядзельнага маршу ў міністэрстве паабяцалі ў панядзелак. Глядзіце на відэа, як гэта было.