У Расіі ўвялі ўсеагульны масачны рэжым

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкМасачны рэжым у Маскве
Масачны рэжым у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Працу забаўляльных устаноў і грамадскага харчавання абмежавалі: з 23:00 да 6:00 яны павінны быць зачыненыя.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Усеагульны масачны рэжым уведзены ў Расіі пастановай кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай.

Маладыя людзі ў ахоўных масках - Sputnik Беларусь
Ці выратуюць пальчаткі, хто хварэе часцей: вірусолагі аб міфах пра COVID

Гігіенічныя маскі для абароны органаў дыхання загадана насіць у месцах масавага збору людзей, у грамадскім транспарце, таксі, на паркоўках і ў ліфтах.

Гэтай пастановай прадугледжаны шэраг іншых мер, у тым ліку забарона на працу забаўляльных устаноў і грамадскага харчавання ў перыяд з 11 вечара да 6-й раніцы, узмацненне рэжыму бягучай дэзінфекцыі ў месцах збору людзей (у гандлёвых аб'ектах, установах грамадскага харчавання, забаўляльных установах). А таксама ў грамадскім транспарце і таксі.

Асаблівая ўвага - людзям, якія трапляюць у групы рызыкі захворвання на каронавірусную інфекцыю, у першую чаргу гэта людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэй, а таксама тыя, у каго ёсць хранічныя захворванні. У дачыненні да іх павінны прымацца меры санітарна-эпідэміялагічнага характару, уключаючы абмежаванне на перамяшчэнне.

Яшчэ адзін пункт мер, што прымаюцца - забяспечыць узровень ахопу лабараторнымі даследаваннямі не менш за 150 даследаванняў на 100 тысяч чалавек (сярэднесутачна за 7 дзён).

Гэта пастанова Расспажыўнагляду афіцыйна ўступіць у сілу ў сераду, 28 кастрычніка.

Паводле апошніх звестак, у РФ праведзена больш 58,2 мільёна даследаванняў, зарэгiстравана 1 531 224 выпадкаў COVID-19, вылечыліся і выпісаныя са шпіталяў 1 146 906 чалавек.

Стужка навiн
0