МЗС не каментуе сітуацыю з паслом Беларусі ў Аргенціне

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі дыпламат два разы пісаў заяву аб звальненні, аднак пакуль не атрымаў адказу з Мінска.
МІНСК, 28 кас - Sputnik. Беларускае знешнепалітычнае ведамства не каментуе сітуацыю з жаданнем звольніцца з працы пасла Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Перу і Уругваі Уладзіміра Астапенкі.
У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што беларускі дыпламат напісаў ужо другую заяву пра тое, што хоча пакінуць пасаду пасла.
"Мы не каментуем гэтую інфармацыю" - заявіў Sputnik намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС рэспублікі Андрэй Шупляк.
Нагадаем, у 2018 годзе Астапенка быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргенціне, а пазней - паслом у Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі некалькі дыпламатаў, у тым ліку паслы, пазбавіліся сваіх пасад. Першым у сувязі з падзеямі ў Беларусі падаў у адстаўку Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня.
Стужка навiн
0