Заўсёды ёсць шанцы на тое, што ўлада зразумее - трэба слухаць і апанентаў таксама, лічыць суразмоўніца Sputnik, "трэба даваць ім мікрафон, час і магчымасці, каб іх пачуць, і каб гэты працэс быў максімальна празрыстым, трэба над гэтым папрацаваць", кажа Караткевіч.
"Мы сёння бачым, што ёсць тэндэнцыя зрабіць усё па-старому, размаўляць толькі з тымі, хто табе лаяльны, хто цябе пачуе, але сітуацыя патрабуе іншага - можа, і дыялогу, але канфліктнага, трэба быць гатовымі да гэтага", - адзначае палітык.
Важна зразумець, што многія рэчы нас усё ж аб'ядноўваюць, "нават калі мы выбіраем іншых лідараў і іншых палітыкаў, гэта жаданне, каб у краіне самай галоўнай каштоўнасцю быў закон, правы чалавека, справядлівасць бяспека, удзел і павага да чалавека", разважае Караткевіч.
Вылучаць людзей на Усебеларускі народны сход трэба самымі рознымі спосабамі, улічваючы тыя структуры, якія ў нас ёсць, прапануе Караткевіч. Абавязкова трэба пачуць моладзь, працоўныя калектывы, мясцовыя саветы, асацыяцыі або грамадскія арганізацыі на месцах, а працэс іх вылучэння трэба зрабіць публічным і адкрытым, кажа суразмоўца.
"Механізмаў шмат, але самае галоўнае, каб з гэтага дыялогу не выключылі людзей проста таму, што ў іх іншая не столькі палітычная, але і грамадзянская пазіцыя. Гэта дастаткова энергаёмісты працэс, і калі мы гаворым пра сапраўдны дыялог, то трэба разумець, што ён запатрабуе часу на тое, каб бакі знайшлі адзін аднаго і стварылі ўсе гэтыя ўмовы", - распавядае палітык.
Гэты працэс хутка не можа адбыцца, як бы ўсім не хацелася, дадае Караткевіч.
"У кожным горадзе і раёне існуе шмат ініцыятыўных груп, якія аб'ядноўваюцца, іх таксама трэба ўлічваць, тых людзей якія сёння прачнуліся, нельга сёння рабіць выключэнні ні для каго, момант вельмі важны для краіны", - адзначае суразмоўца Sputnik.