Прэзідэнт, прызначаючы Кубракова, распавёў, што выбар прыйшлося рабіць з дзясятка прапанаваных кандыдатур. Адным з аргументаў быў досвед працы генерал-маёра на пасадзе кіраўніка мінскай міліцыі.
"Па-першае, у нас больш-менш складаная сітуацыя ў Мінску, ёй давядзецца займацца", - сказаў Лукашэнка Кубракову, каментуючы яго прызначэнне на пасаду кіраўніка МУС.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што "сябар і настаўнік" новага міністра Аляксандр Барсукоў быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па Мінску. У кантакце з імі будзе працаваць і ўпаўнаважаны па Мінску Наталля Качанава.
"Сплаў вопыту, адданасці патрыятызму", - так аргументаваў свой выбар кіраўнік дзяржавы.
Новы міністр унутраных спраў лічыцца адным з самых маладых міліцэйскіх генералаў - атрымаў званне генерал-маёра ў 43 гады, калі яшчэ узначальваў УУС Віцебскай вобласці.
Кіраўнік МУС нарадзіўся 5 мая 1975 года ў вёсцы Малінаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу МУС і Акадэмію МУС Беларусі. Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995-м. Працаваў участковым, пасля займаў кіруючыя пасады ў галоўным упраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС. Потым быў начальнікам УУС Віцебскай вобласці, начальнікам ГУУС Мінска.