"Белавія" не паляціць у Ашхабад да новага года

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёты "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Самалёты Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта ўжо трэцяе прыпыненне рэйсаў з Мінска ў сталіцу Туркменістана з канца верасня. Прычына - пандэмія каронавіруса.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" зноў падаўжае прыпыненне рэйсаў у Ашахабад ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, на гэты раз - да 1 студзеня наступнага года, паведамляе перавозчык.

Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь
Самалёты з Мінска ў Алматы не будуць лётаць да 27 сакавіка 2021 года

"Авіяканікулы" на рэйсе Мінск-Ашхабад пачаліся яшчэ восенню. У мінулы раз анансавалася прыпыненне палётаў да 9 снежня, цяпер перавозчык заявіў новую дату - з 1 студзеня 2021 года.

Акрамя таго, "Белавія" часова спыніла рэйсы з Беларусі ў Казахстан і Венгрыю да сакавіка наступнага года. Выключэннем будзе пералёт Мінск-Будапешт 8 лістапада.

Да 14 лістапада нельга будзе таксама паляцець у Латвію, Эстонію і на Кіпр. Да заўтрашняга дня дзейнічае паўза у авіязносінах паміж Беларуссю і Грузіяй.

Адзіны аэрапорт Расіі, які прымае беларускіх пасажыраў зараз - Дамадзедава. Астатнія паветраныя прычалы краіны-суседкі таксама часова не прымаюць рэйсы з Мінск у сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

У сувязі са зменамі ў раскладах пералётаў, кампанія "Белавія" прапануе пасажырам абмяняць квіткі на іншыя даступныя даты або вярнуць грошы за адмененыя рэйсы.

Стужка навiн
0